Я зразумеў, чаго нам не хапала ўвесь гэты кавідны час - дзяцей!
Іх смеху, радасці ад перамог і слёз ад параз, шчырасці, непасрэднасці, усіх гэтых выдатных эмоцый, якімі так багатая душа дзіцяці. І ўсімі гэтымі эмоцыямі яны вельмі актыўна дзяліліся з кожным з нас.
Гэты турнір прайшоў менавіта пад іх дыктоўку, дыктоўку самых маленькіх і патрабавальных да сябе, якія маюць патрэбу ў дапамозе і саветах. І хоць іх было толькі трое, але момантамі здавалася, што іх большасць...
Якія эмоцыі ў дарослых пры забітым голе? Ды аніякіх, калі гэта не адбылося на апошніх секундах, вядома, вырашальнага матчу. А ў дзяцей і падскакванні, і плясканне ў ладкі, і радасныя воклічы. І гэта амаль пры кожным узяцці варот суперніка! І галоўнае, на што тут жа пераключаецца дзіця з усёй скрупулёзнасцю - гэта перасоўванне бегунка рахунка. Гэта асаблівы атрыбут, абавязковы, яго нельга запамятаваць!
Для іх мы зрабілі асобную лігу "Б". Дзеці апынуліся не простыя, а з вопытам гульні, у кожнага дома ёсць хакей. Хай і не Stiga, але прыкметна, што навык гульні ёсць, пальчыкі хутка хапаюцца за патрэбныя жэрдкі, і ёсць напрацаваная рэакцыя. Паўдзельнічала з імі за кампанію нават адна мама. І, забягаючы наперад, скажу, што вельмі нават нядрэнна ў яе гэта атрымалася.
У турніры прымалі ўдзел:
Дабрамір Палупан, 5 гадоў;
Ілля Папроцкі, 9 гадоў;
Настасся Гаўрылёнак, 11 гадоў;
Вераніка Гаўрылёнак, маці Дабраміра і Настассі.
Лідарства літаральна з першых тураў захапіў Ілля, у яго атрымлівалася накідваць шайбы сваім супернікам значна часцей, чым вымаць са сваёй брамы.
Ужо за некалькі тураў да канца ён з гонарам паведаміў мне, што ўжо "практычна гарантаваў сабе першае месца". З чым я яго, вядома, не мог не павіншаваць.
Справы нядрэнна складваліся ў Настассі, ёй таксама атрымоўваліся рэзкія і дакладныя кідкі шайбаў у вароты. За 4 туры ў кругавым турніры яна тройчы згуляла ўнічыю з маці і адзін раз яе перамагла.
Маці Вераніка дзецям спуску не давала і супраціўлялася ім, як магла. Але больш ёй шанцавала з яшчэ маленькім сынам Дабрамірам, яму ў сілу ўзроста было складана цягацца з больш старэйшымі і хуткімі супернікамі. У яго дакладна ўсе перамогі яшчэ наперадзе!
Па выніку чатырох тураў гульцы размясціліся наступным чынам:
Плэй-оф гулялі да 3-х перамог. Пары былі наступныя: Ілля-Дабрамір, Настасся-Вераніка.
Ілля ўсё зрабіў хутка, праклаўшы сабе шлях у фінал - 3:0.
Настасся, якая не прайграла да гэтага маці ніводнай партыі ў кругавым, у плэй-оф не змагла таксама стойка супрацьстаяць.
У выніку Вераніка узяўшы ўсе 3 партыі выйшла ў фінал, а Настасся з братам змагаліся за бронзу. У малодшага шанцаў не было. Ды і жадання асаблівага ў жвавага і выпраменьвальнага мора энергіі хлопчыка ўжо да гэтага часу паменшылася. Але трэба аддаць яму належнае: хай з угаворамі, але ён усё ж дагуляў. Малайчына!! Ён цалкам заслужана атрымаў свой прыз, які потым цішком ад маці, хаваючыся за скрынкай з хакеямі прагна і з асалодай ўплятаў за абедзве шчокі, пакуль яна гэтага не бачыла.
Фінал быў сапраўдным, як па інтрызе, так і па эмоцыях. На першую перамогу Веранікі Ілля адказаў сваёй, нават у авертайме. Трэцяя партыя і таксама ў авертайме была ўжо за Веранікай. Усё ж эмоцыі перашкодзілі Іллі сабрацца і згуляць на перамогу. Вераніка выйграла трэцюю пераможную партыю. Дзеці вельмі рэдка ўмеюць прайграваць. Гэта нармальна.
Эмоцыі Іллі, яго засмучэнне і крыўда на такую несправядлівасць быцця зразумелыя. Але хочацца пажадаць гэтаму выдатнаму хлопчыку не спыняцца, а гуляць далей, таму што для далейшых перамог у яго ўсё ёсць! Асабліва характар!
Настасся праявіла сябе таксама выдатна, жывая і нязгасная цікавасць да гульні на працягу некалькіх гадзін - вельмі нечакана для дзяўчынкі. Яна таксама вялікая разумніца!!
Ну а галоўныя віншаванні можна і трэба адрасаваць Вераніцы, маці такіх выдатных дзяцей. Вас з перамогай! Я б яшчэ павіншаваў і з тым, што правільна выхоўваеце сваіх дзяцей!
Калі ў сям'і ёсць агульнае хобі, якім цікава займацца ўсім, - гэта шчаслівая сям'я! Маці Іллі таксама дзякуй за тое, што вытрымала да канца)
Будзем рады бачыць усіх вас і далей на нашых турнірах!
Ну а ў прафесійнай лізе пасля кругавога турніру гэтым разам сюрпрызаў не аказалася: прызёры ўсё тыя ж:
Хіба што нечаканасцю стала тое, што Уладзімір Сліж на гэтым турніры вырашыў (хоць хутчэй за яго вырашылі) змагацца за медалі ў першай лізе.
А вось Леанід Лысенка як раз-такі прабраўся ў зону плэй-оф. Леанід паказвае вельмі добры хакей ўжо другі турнір!
У першай лізе барацьба за медалі ішла паміж траімі ў чатырох турах. Прайграўшых не было! Вадзім Крыніцкі зноў атрымаў золата, другім стаў Аляксандр Шыркавец, а трэцім Уладзімір Сліж. Мне здаецца, калі б гульцоў было чацвёра, то Валодзя мог і тут застацца без медаля, сёння быў дакладна не яго дзень...
Першы раўнд плэй-оф паказаў, што выпадковасцяў у кругавым сапраўды не было, і першая чацвёрка прайшла другую вельмі роўна і ўпэўнена.
Тыя, хто прайгралі ў гэтым раўндзе, сышліся ў стыкавых матчах за 5-8 месцы.
Андрэй Акінфін выйграў Аляксея Краўчанку, і трапіў на Леаніда Лысенку, які ў сваю чаргу адолеў Міхаіла Чарнабая. Ну а па канцы іх матчаў вынік апынуўся наступным:
Паўфінальныя пары:
Аляксандр Бартош - Аляксандр Далгоў і Мацвей Шыркавец - Эдуард Куратнік. І зноў згуляла расстаноўка кругавога турніру - першыя прайшлі другіх з аднолькавым лікам у серыі 4:2.
Матч за трэцяе месца павінен быў быць цікавым, бо сустрэча Далгоў - Куратнік нараджала пытанне: а ці не будзе і ў гэты раз перамогі Сашы над Эдуардам? Усё-такі на гэты цуд усім хацелася паглядзець яшчэ раз. Але не, не адбылося. Не адбылося наогул нічога з чаканага і нечаканага. Саша вырашыў больш не выпрабоўваць лёс і проста не гуляў матч. Справы, брат, справы... Ці амартызатары, ці фарсункі, ці тармазы, але нешта дакладна з пастаяннай перыядычнасцю барахліць у аўто ў Сашы. А чыніць трэба! І толькі сёння...
Фінальны матч двух супернікаў, якія прэтэндуюць на вышэйшы тытул гэтага года, абяцаў быць гарачым. Пасля першых чатырох партый было 2:2. Але потым Мацвей Шыркавец узяў дзве партыі, і Аляксандру Бартошу прыйшлося здавольвацца срэбрам.
Самае цікавае, што дзеці даўно адгулялі свой турнір, але не сыходзілі, а чакалі заканчэння асноўнага. Ім было вельмі цікава, каму ж павесяць на шыю гэтыя прыгожыя медалі і ўручаць залатыя кубкі. Мне здаецца, што кожны з іх у момант уручэння вельмі хацеў быць на месцы менавіта гэтых прызёраў.
Мары спраўджваюцца!
І для гэтага трэба адно - любіць настольны хакей. Ну і, вядома, гуляць у яго! Хоць бы зрэдку, як усе мы!!
Да сустрэчы ў красавіку на MINSK CUP 2022!