30 верасня прайшоў камандны турнір ЗАБОЙНЫ СЕЗОН 2023.
З гэтага часу нашы штогадовыя камандныя турніры будуць прысвячацца выдатнаму чалавеку, які пайшоў ад нас зусім нядаўна, вялікаму і сапраўднаму аматару гэтай гульні, які ў свой час падымаў над галавой чэмпіёнскі кубак, - Аляксандру Асядоу́скаму.
Каманднiк праводзіцца раз на год і, вядома ж, яго чакаюць. Настольны хакей - індывідуальны спорт, гулец вядзе барацьбу з супернікам у адзіночку і нясе адказнасць толькі за сябе і выключна перад сабой. Камандны турнір з аднаго боку нічога не мяняе - гулец таксама спрабуе перамагчы суперніка сваімі сіламі, а вось ступень адказнасці тут ужо зусім іншая – камандная. Гульцу трэба сваім вынікам цягнуць агульны воз, кожны разумее, што яго вынік не проста ўплывае на агульны лiк, а нават яго вызначае. І часцяком менавіта адной перамогі нейкага гульца не хапае да запаветнага медаля ўсей камандзе. У гэтым увесь сум адных і радасць іншых ад каманднага турніру.
У турніры прымалі ўдзел 5 каманд па 3 чалавекі. У некаторых камандах былі гульцы ў запасе:
ТЯНИ-ТОЛКАЙ. Чэмпіён мінулага сезона. Склад каманды захаваўся: Андрэй Князюк, Аляксандр і Мацвей Шыркаўцы.
UZ 30. У складзе тыя ж работнікі гэтай установы аховы здароўя: Эдуард і Віталь Куратнікі, Аляксандр Далгоў і Андрэй Хапроў.
КАНЦЭНТРАТ. Вадзім Крыніцкі, Уладзімір Сліж, Аляксей Краўчанка і Міхаіл Чарнабай.
RASA 2.0. Таксама захаваўся склад мінулага сезона: Андрэй Акінфін, Віталь Собаль і Сяргей Важнiк.
БарАвікі. У складзе Аляксандр Бартош, Аляксандр і Іван Авіны.
Рэйтынг сяу́бы выглядаў наступным чынам:
Рэйтынг рэйтынгам, але настольны хакей выдатны ў сваёй непрадказальнасці!
У першым матчы 1-га тура сышліся UZ 30 і БарАвікі.
З прычыны спазнення Аляксандра Далгова лінію на перадавой заняў Віталь Куратнік. І атрымлівалася ў яго даволі нядрэнна. Жвава праводзіў свае матчы рэдка наведваючы турніры, але пастаянна гуляючы, Андрэй Хапроў. Усім гэтым актыўна трэніраваным хлопцам сціпла супрацьстаялі нашы БарАвікі. Іван Авін, у якога да хакея ўдаецца падыходзіць раз на год падчас прыезду ў Беларусь, нядрэнна адпрацоўваў свой нумар. Вынік аказаўся нічыйным - 3:3.
У другім матчы гулялі КАНЦЭНТРАТ і ТЯНИ-ТОЛКАЙ.
Зусім няшмат хлопцам з КАНЦЭНТРАТУ не хапіла, каб даціснуць пакуль яшчэ чэмпіёнаў. Тыя ўдала адбівалі наступ супернікаў і самі пераходзілі ў атаку. Выніковы лік - 4:5.
2-гі тур. БарАвікі - ТЯНИ-ТОЛКАЙ. Павольна, але дакладна ТТ ішлі да перамогі ў кожным матчы. Лік 3:5.
У матчы UZ 30 і RASA перамогу святкавала другая каманда. «Вустрыцы» мінімальна саступілі - 3:4.
3-ці тур выдаўся вельмі нечаканым на вынік.
ТЯНИ-ТОЛКАЙ і RASA.
Чэмпіёны атрымалі халодны душ ад RASA і апынуліся зрынутыя, здолеўшы здабыць толькі адно ачко за 9 матчаў. Выніковы лік - 1:6.
У другім матчы БарАвікі аказвалі супраціу наступальнаму патэнцыялу КАНЦЭНТРАТА, пры гэтым і абыгрывалі праўзыходзячых у сваім рэйтынгавым класе супернікаў.
Матч скончыўся баявой нічыёй - 4:4.
У першым матчы 4-га тура RASA гуляла з КАНЦЭНТРАТАМ. І зноў КАНЦЭНТРАТУ трохi не хапіла для перамогі. Перамога RASA - 5:3.
У другім матчы ТТ абыгралі «вустрыц» - 5:3, забяспечыўшы сабе перад адпачынкам у апошнім туры другое месца, і давёўшы да усiх, што чэмпіёнскія амбіцыі нікуды не зніклі.
5-ы вырашальны тур, ён вызначаў, хто застанецца ў плэй-оф. Рызыка праляцець была у́ UZ 30 і КАНЦЭНТРАТА. Хоць па сяўбе гэтыя 2 каманды былі на першых пазіцыях! Вось дык паварот!
Менавіта яны і вырашалі свой лёс у першым матчы гэтага тура. Напружаная барацьба ішла да апошняй гульні ў серыі. "Вустрыцы" вырываюць перамогу, апярэдзіўшы супернікаў на 1 ачко - 4:3.
У другім матчы RASA, якая да гэтага перамагла усiх, пачынала гульню з БарАвікамi пад гучны заклік Сяргея Важніка: "Ну што, хлопцы, за акном восень – час збіраць баравікі!» На гэтым і вырашылі.
Але з кожным матчам у серыі (а іх было 3) было ўсё больш сумневаў у тым, што хтосьці з тых, хто сабраўся ў лес за грыбамі ўмее іх шукаць. Магчыма кошык аказауся дзіравым або трава высокай, можа кагосьці зрок падвёў, а можа проста шукалі не там... па выніку збіральнікі сышлі ні з чым, прайграўшы БарАвікам ушчэнт - 2:7!
Выніковая табліца пасля кругавога этапу выглядала наступным чынам:
Камандзе RASA пройгрыш не перашкодзіў заняць 1 месца ў групе з такой жа колькасцю ачкоў, як у свайго пераследніка ТЯНИ-ТОЛКАЙ, абыйдучы іх па асабістых сустрэчах. Трэція сталі БарАвікі, замкнулі табліцу плэй-оф UZ 30. КАНЦЭНТРАТ, на жаль, як і ў мінулым сезоне не змагла ўвайсці ў зону плэй-оф, не гледзячы на вельмі добрых выканаўцаў у сваіх шэрагах: адна нічыя і тры мінімальныя пройгрышы. Па сутнасці КАНЦЭНТРАТУ пры гульні з кожным супернікам не хапала зусім крыху.
Цікавая статыстыка па пераможным і пройгрышным матчам каманд: RASA, якая заняла 1 месца, мае аднолькавы паказчык з БарАвікамi, якія сталі трэцімі. Другія ТЯНИ-ТОЛКАЙ і зусім не маюць станоўчага балансу.
У плэй-оф сышліся:
RASA 2.0 – UZ 30. Матч абяцаў быць вельмі цікавым: Аляксандр Далгоў сваёй прысутнасцю ўзмацніў гульню каманды. Гэта стала відаць па выніках гульняў: з першага тура «вустрыцы» вырваліся наперад і ўпэўнена прабівалі сабе дарогу ў фінал з кожнай гульнёй. Выніковы лік - 2:7.
ТЯНИ-ТОЛКАЙ – БарАвікі. Пасля паразы ў групавым этапе БарАвікам хацелася рэабілітавацца. Але зрабіць гэта з цяперашнім чэмпіёнам будзе архіскладана, гэта разумелі ўсе. Хлопцы настройваліся на гэтыя гульні па-асабліваму. Пасля двух тураў стала зразумела, што цяперашняга чэмпіёна абыграць цалкам рэальна. У апошнім туры БарАвікам дастаткова было выйграць адзін матч, каб забяспечыць сабе выхад у фінал. Нельга не адзначыць у БарАвіках пераможныя матчы Аляксандра і Івана Авiных, яны ў гэтым паўфінале паказалі верх сваіх магчымасцяў (хоць могуць яны на самой справе і больш). Вынік - 3:4. ТТ склалі свае паўнамоцтвы.
У матчы за 3 месца сышліся RASA 2.0 і ТЯНИ-ТОЛКАЙ.
RASA, якая так ліха распачала турнір, да яго заканчэння пачала моцна прабуксоўваць. Абыграушы ТТ ў кругавым этапе з лікам 6:1, у гэтым матчы саступіла 1:5... Незразумела, чаго не хапіла гульцам RASA, але ТТ вельмі лёгка зарабілі бронзавыя медалі.
Фінал. UZ 30 - БарАвікі.
Нічыя пасля першага тура, затым мінімальная перавага пасля другога матчу. У трэцім «вустрыцы» даказалі, што яны заслугоўваюць тытул пераможцау́. Выніковыя лічбы - 4:2.
Віншуем усіх удзельнікаў і пераможцаў турніру!
Эмоцыi, канешне, зусiм iншыя i вельмi розныя, Але адназначна пазiтыу́ныя!!
Там Сашы Асядоўскаму, будзем спадзявацца, спадабалася назіраць за нашымі перыпетыямі...