• Pусский (RU)
  • О нас
  • Джинглы
  • Пресса
  • Контакты
  • Зарегистрироваться
  • Войти

Настольный хоккей
  • ГЛАВНАЯ
  • Всё о настольном хоккее
    • История настольного хоккея
    • Правила настольного хоккея
    • Терминология НХ
  • Наши игроки
  • Регламент турниров
  • Фото и видео
    • Видео
    • Фото
  • Календарь сезона
  • BELARUS OPEN 47

  • Белорусские турниры 132

  • Чемпионат мира 32

  • Чемпионат Европы 3

  • Мировой тур 12

  • У наших друзей 7

  • Наши в НХЛ 15

  • Личности НХ 11

  • Зал славы белорусского НХ 39

  • История белорусского НХ 10

  • Итоги сезона 97

  • РЕЙТИНГ ОЧБ 14

  • Анонсы 25

  • Матч дня 9

  • Другие 12

Кто на сайте

Сейчас на сайте 132 гостя и нет пользователей

Адкрыты чэмпіянат Беларусі, сезон 2021-2022. Вынікі!

Информация о материале
Категория: Итоги сезона
Опубликовано: 16 июня 2022

Адкрыты чэмпіянат Беларусі, сезон 2021-2022. Вынікі!

Прайшоў чарговы чэмпіянат па настольным хакеі. Час збіраць камяні!

Сёлета мы правялі 10 турніраў: восем этапаў АЧБ, адзін Кубак Мінска - MINSK CUP і адзін этап сусветнага тура - BELARUS OPEN.

Ва ўсіх спаборніцтвах вышэйшай лігі ўдзельнічала 19 гульцоў з Беларусі.

Нашых удзельнікаў з Лігі В і замежных гасцей, якія прымалі ўдзел у турнірах, мы разглядаць пакуль не будзем, у іх свая статыстыка.

Самыя галоўныя пытанні: хто чэмпіён, хто віцэ-чэмпіён і бронзавы прызёр чэмпіянату? Бо менавіта дзеля гэтага мы штомесяц сустракаліся і супраціўляліся адзін аднаму на хакейных пляцоўках. 

Таксама мы падвядзем вынікі ў нашых традыцыйных намінацыях: пераможца агульнага заліку (Кубак + Чэмпіянат), лепшая абарона, лепшае нападзенне, нязломная сцяна.

Спынімся падрабязна на кожнай з намінацый.

Нашы чэмпіёны. Намінацыя вызначаецца шляхам падсумоўвання балаў, атрыманых у сямі лепшых турнірах. 

Бронзавым прызёрам у гэтым годзе стаў Эдуард Куратнік!

Другое месца ўзяў Мацвей Шыркавец!

Ну а чэмпіёнам стаў Аляксандр Бартош! 

Нашы віншаванні чэмпіёнам, вы ўсе сапраўды гэтага заслужылі, паказваючы якасны і выніковы хакей на працягу ўсяго чэмпіянату!

Трохі параўнальнай статыстыкі з мінулым чэмпіянатам:

варта адзначыць, што Эдуард заваяваў трэцяе месца і летась. Тады адрыў ад чацвёртага склаў усяго толькі 13 ачкоў. У гэтым годзе ён гуляў больш упэўнена, адарваўшыся ад праследавацеляў на 78 ачкоў.

Мацвей у мінулым годзе быў першым, абыйдучы Аляксандра Бартоша на 35 ачкоў. Сёлета яны памяняліся месцамі, а Аляксандр адарваўся на 37 ачкоў. 

Розніца паміж другім і трэцім месцам у мінулым годзе - 135 ачкоў, у гэтым - 61, што кажа як раз пра больш выніковую і стабільную гульню Эдуарда.

Цяпер больш падрабязна пройдземся па выступе удзельнікаў чэмпіянату.

Сяргей Важнік, Андрэй Хапроў, Яраслаў Важнік, Назар Собаль, Андрэй Князюк - гэтыя гульцы цалкам маглі б скласці добрую канкурэнцыю ў барацьбе за прызавыя месцы, але яны наведалі ўсяго толькі некалькі турніраў, таму яны адпаведна займаюць апошнюю пяцёрку ў табліцы.

Віталь Собаль і Міхаіл Чарнабай наведалі па пяць турніраў, пры гэтым паказваючы выніковы хакей, часцяком трапляючы ў зону плэй-оф. 13 і 14 месца па выніку чэмпіянату - гэта, вядома ж, не іх сапраўдны ўзровень. Калі б яны наведалі больш турніраў, іх выніковыя месцы ў табліцы былі б вышэй.

12 месца ў Аляксандра Авіна.

Аляксандр вельмі стабільны, у мінулым сезоне ён заняў такое ж месца. Трэба адзначыць, што за гэты год у Аляксандра з'явіўся вельмі добры "какос". 

Дарэчы, уся тэрміналогія тут нахокерская, і мае дачыненне толькі да настольнага хакея!

11 месца ў Леаніда Лысенкі. І гэта з улікам таго, што ён удзельнічаў у шасці турнірах. Немагчыма запамятаваць бронзавы медаль Леаніда на шостым этапе пасля кругавога турніру! Ён тады прапусціў тры этапы, а потым прыехаў і ўсіх разарваў, 3 месяцы не падыходзячы да хакея (як ён тады казаў). З Лёнем заўсёды складана гуляць: яго гарматныя ўдары часта прабіваюць клюшкі і абаронцаў і брамніка, і зрабіць з гэтым нельга нічога...

10 месца ў Аляксандра Шыркаўца.

На жаль, ў Аляксандра ні разу не атрымалася прабіцца ў зону плэй - оф, але кожны раз ён браў медалі ў Першай лізе.

9 месца - Віталь Куратнік. Як можна заняць 9 месца маючы ў арсенале два прыёмы? Можна, калі ў цябе гэтыя два прыёмы вельмі добра адпрацаваны, і пры гэтым ты стаіш мёртва ў абароне. Праглядаючы статыстыку Віталя, здзіўляюся: наколькі мала яму часам атрымоўваецца прапускаць... А гэта таксама добры паказчык. Яшчэ б з нападам нешта прыдумаць... Пара, Віталь, пара!!

8 месца - Вадзім Крыніцкі. Ў палове этапаў Вадзім трапляў у зону плэй-оф, але заўсёды вылятаў у першым жа раўндзе. А вось калі ён трапляў у першую лігу, то нязменна браў там менавіта першае месца! За гэты год у яго арсенале з'явіліся некалькі новых прыёмаў, якія яму дапамагаюць дамагацца перамог. Асабліва небяспечныя ў сваёй нечаканасці ўдары абаронцамі.

7 месца ў Аляксея Краўчанкі. Лёша пачаў сезон вельмі жвава - стаў бронзавым прызёрам першага этапу. На чацвёртым этапе пасля кругавога ён стаў другім і крыху не хапіла зноў жа да бронзы па выніку. Зноў срэбра пасля кругавога на пятым этапе. Пятае выніковае на MINSK CUP. Лічу Лёшу самым тэхнічным нахокерам чэмпіянату Беларусі (трэба абмеркаваць пытанне пра такую намінацыю)). У яго заўсёды вельмі тонкі, дакладны і мяккі хакей. Магчыма да гэтай мяккасці трэба падключаць цвёрдасць і напор, і тады перамог будзе больш!

6 месца - Андрэй Акінфін. Мозг і рукі нашага тэхнічнага верхаводы вельмі хуткія. Мне здаецца, што гэтай хуткасці ў яго часам настолькі шмат, што яму самому не ўдаецца з ёй даць рады, ад гэтага часам і спады ў гульнях. Магчыма, і шмат іншых фактараў, якія адцягваюць і перашкаджаюць засяродзіцца на гульні. Гэты сезон у яго крыху горш, у мінулым ён быў чацвёртым.

5 месца - Уладзімір Сліж. Унікальны гулец, поўны запалу, заўсёды вясёлы і нязменна ўслых і вельмі эмацыйна суправаджае як сваю гульню, так і суперніка. Яго "мілікангасы" і ўдары левым абаронцам у борт заўсёды ўводзяць у ступар ад нечаканасці. І нічога ты з гэтым зрабіць не можаш, адна надзея, што ён прамажа, а не ты адаб'еш гэтую шайбу. Гэты сезон у яго прайшоў адназначна больш удала.

4 месца ў Аляксандра Долгова.

Аляксандр вельмі стабільны гулец, у мінулым годзе ён стаў шостым. Момантамі проста таму, што не дагульваў свае серыі. У гэтым годзе ў яго часу пабольш. Ён чатыры разы быў прызёрам па выніку этапаў і двойчы быў чацвёртым. Добрыя "какосы", "зыхадныя" і маналітная абарона (пра якую мы пагаворым ніжэй) робяць яго гульню якаснай і выніковай.

Бронзавы прызёр чэмпіянату - Эдуард Куратнік. З дзесяцi турніраў ён не быў у прызёрах па выніку этапу толькі двойчы. На жаль, залаты кубак узяў толькі аднойчы - на MINSK CUP. Тройчы другі, чатыры разы трэці. Эдуард адзін з нямногіх гульцоў, хто амаль заўсёды (ёсць усяго толькі адно выключэнне) па выніку турніру займае лепшае месца, чым па выніку кругавога чэмпіянату. Добрая абарона, эфектыўнае нападзенне і ўменне ў патрэбны момант сабрацца робяць яго гульню годнай бронзавага прызёра!

Срэбраны прызёр - Мацвей Шыркавец. Так ліха падхопліваць і закідваць шайбы з адскоку ўмее толькі ён. Гэтага ўмення ў яго не адняць. У гэтым плане ён самы паспяховы нахокер нашага чэмпіянату! А яшчэ гэта самы хуткі хакеіст, гуляючы з якім заўсёды адчуваеш сваю марудлівасць. Няма ніводнага сярод нашых хакеістаў, які б паспяваў за рукамі Мацвея. Страшна падумаць, што было б, калі б Мацвей забіваў усё... Чатыры разы першы, двойчы другі. Але што цікава: Мацвею не хапае матывацыі змагацца за бронзу. Усе тры матчы за бронзу ён прайграў. Ёсць аб чым паразважаць на вольным часе, магчыма, у гэтым таксама ёсць вектар для самаўдасканалення.

Чэмпіён сезона - Аляксандр Бартош.

Накшталт нічога новага ён не робіць, усе ведаюць яго гульню: тыя ж камбінацыі, тыя ж прыёмы, але мабыць іх прымяненне ў патрэбны момант - гэта і ёсць яго козыр, які дазваляе быць на п'едэстале часцей за іншых.

Тройчы першы, тройчы другой, двойчы трэці. Гэтага хапіла, каб быць па выніку сезона першым.

 

Зараз аб нашых намінацыях па выніку кругавога чэмпіянату.

Намінацыя - Пераможца агульнага заліку (кубак+чэмпіянат).

Вызначаецца сумаваннем ачкоў па выніку сямі лепшых этапаў з колькасцю ачкоў, атрыманых за кругавы турнір у гэтых жа этапах.

Пераможца - Мацвей Шыркавец. Ён вельмі ўпэўнена праходзіў кругавыя чэмпіянаты, што дазволіла заняць заслужанае першае месца. Чатыры разы быў першым, чатыры разы другім. Разам з удалым выступленнем у Кубку Мацвей і атрымлівае прыз у гэтай намінацыі!

 

Лепшая абарона.

Вызначаецца: колькасць прапушчаных шайбаў / колькасць гульняў у крузе. Затым значэнні ўсіх этапаў складаюцца. І сума за ўсе этапы дзеліцца на колькасць праведзеных гульцом турніраў.

Пераможца ў гэтай намінацыі - Аляксандр Далгоў! У большасці турніраў у яго лепшы паказчык па прапушчаных шайбах!

 

Лепшае нападзенне.

Вызначаецца па той жа схеме, што і лепшая абарона. Тут па-за канкурэнцыяй гульня Мацвея Шыркаўца.

Забіваць столькі, сколькі гэта робіць ён, не можа пакуль ніхто з нас. Эфектыўнасць яго атакі перад усімі астатнімі на твар!

 

Нязломная сцяна. Прыз Мікалая Крылова.

Яго атрымлівае гулец, які больш за ўсіх адыграў на нуль. Сёлета ўладальнікам прыза стаў Аляксандр Бартош. Ён часцей за ўсіх астатніх пакідаў свае вароты на замку.

Віншуем усіх уладальнікаў намінацый і нашых чэмпіёнаў!

Жадаем усім удзельнікам такой жа эфектыўнай і прыгожай гульні ў наступным сезоне!

 

Сябры, скончыўся чарговы хакейны сезон!

Для ўсіх ён быў новым, у чымсьці ўдалым, у чымсьці незвычайным і ўжо сапраўды цікавым! Успомніць ёсць што і ўспаміны толькі добрыя! І гэта выдатна, што ў нас ёсць такое хобі, якое нас усіх аб'ядноўвае і робіць бліжэй адзін да аднаго!

Дзякуй усім, хто падтрымлівае жыццё настольнага хакея ў Беларусі! Паасобку ўсе мы - індывідуальныя гульцы. Усе разам мы - каманда!

Да сустрэчы ў новым сезоне, нахокеры!

Баннер материала
  • Вперед

Рейтинги

Обновленный рейтинг BLR

Рейтинг ITHF

Общий турнирный зачет сезона

Календарь ЛНХБ 2021/22

 

31.08.2019 – 1) КОМАНДНЫЙ КУБОК МИНСКА "УБОЙНЫЙ СЕЗОН-5"; 2) ОЧБ #1

21.09.2019 – ОЧБ #2

26.10.2019 – ОЧБ #3

23.11.2019 – ОЧБ #4

28.12.2019 – ОЧБ #5

25.01.2020 – ОЧБ #6

22.02.2020 – BELARUS OPEN

28.03.2020 – ОЧБ #7

18.04.2020 – 1) 3-й КУБОК РЕКТОРА; 2) MINSK CUP-2020

23.05.2020 – MINSK MASTERS

30.05.2020 –  SWEDISH DAY in MINSK

Группа в ВК

afisha-msk.ru
Баннер боковой
  • Главная /
  • Популярные статьи /
  • BSU Open ##1-12 (2013-2016)

Популярные новости недели

КУБОК РЕКТОРА БГУ: ФСК -- ЧЕМПИОН, МЕХМАТ -- СТАР, РАФ -- СУПЕРСТАР

19 мая в спортивном зале филологического факультета БГУ были определены самые «хоккейные»...

Подробнее...

ПЕРВАЯ СЕКЦИЯ НАСТОЛЬНОГО ХОККЕЯ -- В ГИМНАЗИИ № 11 г. МИНСКА

Дата 18 ноября 2017 года уже вошла в историю белорусского НХ как дата, когда впервые в нашей стране в ГИМНАЗИИ...

Подробнее...

ЛИЧНОСТИ ЛНХБ: АЛЕКСАНДР ОСЕДОВСКИЙ (ИНТЕРВЬЮ + КАРТИНЫ)

ВЕЧНАЯ СЛАВА   Давно хотел проинтервьюировать САШУ ОСЕДОВСКОГО... Человека необычного, творческого, а значит, неординарного. Да тут...

Подробнее...

И БЕЛАРУСБАНК ИГРАЕТ В НАХОК!!

Начну с комплимента руководству БЕЛАРУСБАНКА: в Банке работают очень симпатичные и талантливые...

Подробнее...

НИКОЛАЙ КРЫЛОВ... 48 ЛЕТ В ХОККЕЕ...

Одному из родоначальников и фанатов настольного хоккея в Беларуси -- нашему ШВЕДУ -- НИКОЛАЮ КРЫЛОВУ...

Подробнее...

ОТСТОЯЛИ! МОГУЧИЕ РЕЙНДЖЕРЫ -- ЧЕМПИОНЫ БЕЛАРУСИ В КОМАНДНОМ ЗАЧЕТЕ

Сравните две фотографии и найдите хотя бы одно принципиальное отличие… Речь не идет о том, во что...

Подробнее...

ШВЕЦИЯ -- ФИНЛЯНДИЯ 1:0. ПРАЗДНИК НАХОКА НА ДНЕ ШВЕЦИИ В МИНСКЕ

Для белорусских нахокеров День Швеции в Минске начался в 12.30. Примерно в это время мы прибыли на...

Подробнее...

SWEDISH DAY CUP НА ДНЕ ШВЕЦИИ В МИНСКЕ

Пока детишки с мамами и папами присматривались к НХ и доламывали выставленные на всеобщее...

Подробнее...

СЕРИЯ В НА MINSK CUP 2017

ЯРОСЛАВ, АРТЕМИЙ И МИХАИЛ -- ПОБЕДИТЕЛИ MINSK CUP JUNIORS   Вопрос о победителем ДЕТСКОГО КУБКА МИНСКА (27/05/2017) продержался...

Подробнее...

ПЯТЫЙ ОЧБ СЕЗОНА: ПРИВЕТ, ХОРВАТИЯ! И ТРЕТИЙ ДВУХТЫСЯЧНИК БЕЛОРУССКОГО НХ

Вот и завершился пятый этап ОЧБ сезона 2016/17. Результаты оказались непредсказуемыми и несколько...

Подробнее...

СТАРТОВАЛА СЕРИЯ В

Во время проведения 4-ого этапа ОТКРЫТОГО ЧЕМПИОНАТА БЕЛАРУСИ по НХ сезона 2016-2017 (25.03.2017)...

Подробнее...

ФОТОАЛЬБОМ BELARUS OPEN-2017 ВАДИМА СИТНИКОВА / КУРСК

Спасибо огромное Вадиму Ситникову за его фотоискусство. Просматривая фото Вадима, Вы еще раз...

Подробнее...

THE SHOW MUST GO ON

ПЕРВЫЙ БЕЛОРУССКИЙ Этап Мирового Тура не стал комом... Светлые чувства от хорошо проведенного...

Подробнее...

ТРИУМФАТОРЫ BELARUS OPEN-2017

Победителями первого БЕЛАРУСЬ ОУПЭН стали: 1. Янис Галузо (Россия / Санкт-Петербург); 2. Евгений Матанцев...

Подробнее...

BELARUS OPEN-2017. WELCOME!!!

25 февраля 2017 года в Минске впервые в истории белорусского НХ-движения будет проведен турнир...

Подробнее...

THE OFFICIAL PAGE OF WORLD TABLE HOCKEY TOUR – BELARUS OPEN-2017

Welcome you to the official page of BELARUS OPEN-2017, the stage of World Table Hockey Tour!  1st...

Подробнее...

МЕСТО ПРОВЕДЕНИЯ BELARUS OPEN-2017

 Самый престижный и представительный белорусский турнир BELARUS OPEN (уровень турнира – WTHT)...

Подробнее...

ПЕРВЫЙ СЕМЕЙНЫЙ НОВОГОДНИЙ ТУРНИР ПО НХ

ЛНХБ совместно с ХК Динамо Минск провела 29 декабря 2016 года в фан-доме минского Динамо в ТЦ...

Подробнее...

BELARUS OPEN-2017 / ПРЕСС-РЕЛИЗ

25 февраля 2017 года в Минске впервые в истории белорусского НХ-движения будет проведен турнир...

Подробнее...

ГЕРОИЧЕСКИЙ ЭПОС. ГЛАВА IV. КОМАНДНЫЙ КУБОК МИНСКА МОВА CUP

В четвертой главе ГЕРОИЧЕСКОГО ЭПОСА БЕЛОРУССКОГО НХ-ДВИЖЕНИЯ вспомним, как проходил Второй...

Подробнее...

ГЕРОИЧЕСКИЙ ЭПОС. ГЛАВА V. ТЕЛЕВИЗИОННЫЙ ПРОЕКТ УБОЙНЫЙ СЕЗОН-1

Мы помним, как всё начиналось... В общих чертах да. Не секрет, что с годами стираются звуки,...

Подробнее...

РИЖСКИЙ БАЛЬЗАМ НА ДУШУ

Кубок Риги -- турнир с большими традициями и славной историей. Нынешний RIGA CUP -- 18-й!! По...

Подробнее...

ГЕРОИЧЕСКИЙ ЭПОС. ГЛАВА I. БЕЛАРУСЬ vs. ЛИТВА 12 : 11

Чемпионат Европы в Таллинне. Вторая лига Open Teams. Матч БЕЛАРУСЬ -- ЛИТВА... Этот матч -- уже история....

Подробнее...

ТОП-20 БЕЛОРУССКОГО НХ

АНДРЕЙ КНЯЗЮК (Новополоцк) –1BLR / 421 ITHF; 2.800BLR / 1.976ITHF Игрок национальной сборной. Участник...

Подробнее...

© 2023 Настольный хоккей

  • О нас
  • Наши контакты
  • .
jtemplate.ru - free extensions Joomla
Go Top

Вход на сайт

  • Регистрация
  • Забыли логин?
  • Забыли пароль?
Настольный хоккей
  • ГЛАВНАЯ
  • Всё о настольном хоккее
    • История настольного хоккея
    • Правила настольного хоккея
    • Терминология НХ
  • Наши игроки
  • Регламент турниров
  • Фото и видео
    • Видео
    • Фото
  • Календарь сезона