Даўно беларускім гульцам не удавалася выбірацца на сур'ёзныя спаборніцтвы за мяжу. Нядаўна рускі і беларускі нахок выключылі з міжнароднага календара. І што засталося рабіць нашым гульцам, акрамя як гуляць самімі з сабой... Хоць на мой погляд у глабальным сэнсе сусветны хакей ад гэтага толькі страціць.
А рускія хлопцы захацелі зрабіць у сябе вялікі турнір. Прыйшла ідэя правесці ў Санкт-Пецярбургу Супер-Кубак. Падумалі - зрабілі. Народу ў рэгістрацыі за дзень да пачатку было аж пад сотню. У рэгістрацыі быў нават Максім Барысаў, які браў сусветнае чэмпіёнства ў нас у Раўбічах у 2019. Шмат моцных гульцоў, арганізацыя ў руках Яніса Галуза, добры прызавы фонд (грашовыя сумы і хакеі STIGA) - усё казала пра тое, што турнір абяцае быць сур'ёзным.
Спаборніцтвы складаліся з дзвюх частак: у суботу праводзілі індывідуальны, у нядзелю каманднік.
У Піцер прыехалі: Мацвей і Аляксандр Шыркоўцы, Аляксей Краўчанка, Эдуард Куратнік і Аляксандр Далгоў.
Нашы хлопцы рубіліся абодва дні.
Мяркуючы па пасеву нашы гульцы былі ў сярэдзіне табліцы, што сведчыла аб тым, што хлопчыкамі для біцця яны там дакладна не будуць.
У індывідуальным турніры прынялі ўдзел 83 гульцы. Атрымалася 6 груп па 12-13 гульцоў у кожнай. Каб гарантавана прайсці ў вышэйшую лігу (а там было 2 групы па 16 гульцоў у кожнай) трэба было заняць у сваёй папярэдняй групе месца не ніжэй 4-га. Такое, на жаль, не ўдалося нікому з нашых. Але былі блізка. Аляксей трапіў з Мацвеем у адну групу і па выніку апынуліся на 5 і 6 месцах адпаведна. Эдуард і Аляксандр Далгоў: кожны ў сваёй групе заняў 8-ае месца. Аляксандр Шыркавец - 10-е.
Далей былі гульні ў лігах. Аляксандр Шыркавец трапіў у другую. Наўрад ці хтосьці чакаў з рускіх, але сярод 27-мі ўдзельнікаў Саша ўзяў там бронзу.
Малайчына, гэта першы медаль Аляксандра на міжнароднай арэне! Віншуем!!
Астатняя чацвёрка змагалася за медалі ў першай лізе. Там 24 гульцы. Можна павіншаваць Аляксея Краўчанку, ён выступіў лепш за ўсіх.
У групе:
Аляксей - 8 месца,
Мацвей - 10,
Эдуард - 17,
Аляксандр - 18.
Ну а турнір выйграў Максім Барысаў, абгуляўшы ў фінале Эміля Мумджы. Бронза ў Арцёма Блінова.
Міжнародныя спаборніцтвы лепш паказваюць узровень гульцоў. Вось і цяпер можна зрабіць пэўныя высновы: лепш пасеву ўдалося выступіць толькі Аляксею. Пасля пасева 46-ым ён у выніку застаўся на 40-ай пазіцыі.
Мацвей: 31-42
Эдуард: 35-49
Аляксандр Далгоў: 36-50
Аляксандр Шыркавец: 50-59.
Але самае галоўнае - гэта атрыманы вопыт гульні з тытулаванымі супернікамі, якіх на гэтым турніры было ў дастатку, а гэтага нам усім зараз і не хапае.
У нядзелю пачаўся каманднік.
Звычайна ў камандзе адначасова гуляюць 4 гульцы, але на гэтым турніры вырашылі пайсці па шляху камандніка Беларусі і ўзялі формулу трох гульцоў. Са слоў арганізатараў і некаторых удзельнікаў у гэтым ёсць пэўныя перавагі.
Мацвей і Аляксандр Шыркоўцы турнір прапусцілі, надаўшы час вывучэнню выдатных архітэктурных шэдэўраў Пецярбурга. А вось Аляксей, Эдуард і Аляксандр выступілі ад Беларусі пад ужо вядомай усім нам назвай UZ 30.
Усяго сабралася 18 каманд. Разбіліся на 3 групы па 6 каманд у кожнай. У Вышэйшую лігу выходзіла ўсяго 9 каманд, адпаведна нашым хлопцам трэба было стаць мінімум трэцімі ў сваёй. Крыху не дацягнулі, стаўшы чацвёртымі, прайграўшы бліжэйшым "Буграм" усяго толькі 2 ачкі ў асабістай сустрэчы. Нашых чакала Першая ліга і добрыя шанцы на медалі.
Хлопцы сабраліся і многае даказалі і сабе і ўсім астатнім! Сярод 9-ці каманд Першай лігі нашы сталі другімі, маючы пры гэтым аднолькавую колькасць ачкоў, але прайграўшы МульціФоры ў асабістай сустрэчы. Віншуем хлопцаў з сярэбранымі медалямі Першай лігі!
Байцы, вы іх заслужылі!!
Ну а пераможцамі камандніка сталі НХК Тарос, у фінале абыграўшы Ленінгранца 2, бронза ў Паўночнага ззяння.
Санкт-Пецярбург той горад, дзе можна не толькі набрацца вопыту гульні ў нахок, але і паглядзець шмат усяго цікавага. І колькі б ты сюды не прыязджаў, заўсёды будзе на што паглядзець, таму што такой канцэнтрацыі культурнай спадчыны няма ні ў адным расійскім горадзе. Вось і нашым хлопцам, хоць і было трохі вольнага часу, але ўдалося тое-сёе ўбачыць новае.
І гэты горад заўсёды будзе прыцягваць сваёй дзівоснай прыгажосцю і незвычайнасцю!
Да сустрэчы, горад на Няве!