Печать
Категория: У наших друзей

Па традыцыі штогод у лістападзе ў Санкт-Пецярбургу праходзіць Saint-Petersburg Open.

У гэтым годзе ў турніры прымалі ўдзел 87 гульцоў.

Ад нашай краіны прыехалі:

Вадзім Крыніцкі

Міхаіл Чарнабай

Аляксей Краўчанка

Эдуард Куратнік

і Аляксандр Далгоў

 

Удзельнікі размясціліся ў 6 групах па 13-14 чалавек у кожнай і згулялі кругавы этап.

Па рэгламенце гульцы, якія занялі ў кожнай кваліфікацыйнай групе месцы з 1-га па 5-е, выходзяць у Вышэйшую лігу;

- гульцы, якія занялі месцы з 6-га па 9-е, выходзяць у Першую лігу;

- гульцы, якія занялі месцы з 10-га па 13-е, выходзяць у Другую лігу;

- гульцы, якія занялі месцы з 14-га па 17-е, выходзяць у Трэцюю Лігу.

 

Вынікі выступлення нашых хлопцаў у сваіх групах:

Аляксей Краўчанка (2 гр.) - 8 месца;

Міхаіл Чарнабай (2 гр.) - 12 месца;

 

Аляксандр Далгоў (3 гр.) - 7 месца;

 

Вадзім Крыніцкі (4 гр.) - 13 месца;

 

Эдуард Куратнік (6 гр.) - 7 месца.

 

Такім чынам, нашы апынуліся ў 1-3 лігах. У Вышэйшую, на жаль, прабіцца не ўдалося нікому, бо канкурэнцыя зашкальвала!

У Трэцяй лізе сярод 9 гульцоў Вадзім Крыніцкі проста абавязаны быў браць золата, таму што ўзровень гульцоў цалкам гэта дазваляў. Але, на жаль, яму гэтага не ўдалося. На шляху апынуўся моцны супернік - Ілля Цімафееў з Яраслаўля, у якога сёння таксама не пайшла гульня на групавым этапе, хоць узровень выканальніцкага майстэрства дазваляў заняць больш высокае месца ў групе. У выніку Вадзім пасля згуляных двух кругоў здавольваўся срэбрам.

 

У Другой лізе Міхаіл Чарнабай стаў 8-ым з 18-ці гульцоў. Гулялі 1 круг.

 Прызёры Другой лігі:

У Першай лізе сярод 24-х спартсменаў нашых было трое.

Вынік кругавых гульняў:

Аляксандр Далгоў - 12 месца;

Аляксей Краўчанка - 17 месца;

Эдуард Куратнік - 18 месца.

Тут быў перанос гульняў з групавой стадыі, і магчыма, Эдуарду не пашанцавала ў тым, што яму залічылі 2 паразы і 1 нічыю.

Аляксей пацвердзіў статус сваіх удалых выступленняў на міжнароднай арэне.

Саша Далгоў, як заўсёды, стабільны, асабліва ў абароне. Прапушчаных шайбаў у яго менш, чым у гульца, які заняў 2-месца ў групе. Яшчэ б дадаць у нападзе!...

 

36 гульцоў Вышэйшай лігі былі разбіты на 2 групы і згулялі кругавы этап. Затым па 8 наймацнейшых з кожнай групы выйшлі ў плэй-оф.

Да фіналу дабраліся двое: экс-чэмпіён свету Максім Барысаў і Арсень Сталяроў.

Максім быў мацнейшы - 4:1.

У матчы за 3 месца Павел Фёдараў абыграў Мікіту Паўлава - 3:0.

Варта адзначыць арганізацыю турніру.

Абсалютна ўсе гульцы атрымалі памятныя прызы, пераможцы ліг яшчэ і дадатковыя прызы да медалёў. 

Выніковыя месцы ў нашых хлопцаў:

48 месца - Аляксандр Далгоў;

53 месца - Аляксей Краўчанка;

54 месца - Эдуард Куратнік;

68 месца - Міхаіл Чарнабай;

80 месца - Вадзім Крыніцкі.

Ну што ж, паездка ў Піцер завершана і можна сказаць, што ў чарговы раз яна стала выніковай і дала галоўнае - вопыт, якога не хапае нашым гульцам.