Ужо не першы год на камандным чэмпіянаце Расіі гуляюць нашы хлопцы.
Сёлета сабралася 22 каманды з розных куткоў неабсяжнай Расіі: максімальна быў прадстаўлены Санкт-Пецярбург - 13 каманд, 4 каманды былі з Масквы і Маскоўскай вобласці, 1 з Казані, 2 зборныя з розных гарадоў Расіі.
У гэтым годзе ад нашай краіны было 2 каманды: UZ 30 і Канцэнтрат.


Фармат спаборніцтваў прадугледжваў наяўнасць мінімум чатырох гульцоў у камандзе.
"Вустрыцы" у кампанію да Эдуарда Куратніка і Аляксандра Далгова ўзялі старых сяброў з Расіі: Аляксандра Ларычава з Чарапаўца, Аляксандра Агеева з Санкт-Пецярбурга і Сяргея Аблавухава з Петразаводска.
Канцэнтрат гуляў сваёй старой гвардыяй: Вадзім Крыніцкі, Аляксей Краўчанка, Міхаіл і Уладзімір Чарнабаі.
Удзельнікі былі разбітыя на 4 групы па 5-6 каманд у кожнай.

UZ 30 пасля кругавога этапу ў сваёй групе сярод 6 каманд занялі 4-ае месца, тройчы прайграўшы і атрымаўшы 2 перамогі.
Канцэнтрат, на жаль, прайшоў кругавы этап без перамог, заняўшы апошняе 5-ае месца.

Па рэгламенце каманды, якія занялі месцы ў групах з 4-га па 6-ае гуляюць у Першай лізе, з 1-га па 3 - е месца - гуляюць у Вышэйшай лізе з пераносам гульняў з групавога этапу.
Першая ліга налічвала 10 каманд, якія разбіліся на 2 групы. Нашы каманды яшчэ пагулялі паміж сабой, патрапіўшы ў адну групу.
Вустрыцы атрымалі дзве перамогі і занялі 3-яе месца з пяці каманд.
Канцэнтрат сталі чацвёртымі, так і не атрымаўшы ніводнай перамогі, згуляўшы з камандай "Ровесники", якая заняла апошняе месца, у нічыю і апынуўшыся вышэй толькі па розніцы шайбаў.

UZ 30 турнір скончылі на 18 - ым месцы, Канцэнтрат - на 20-ым сярод 22 каманд.
Чэмпіёнамі сталі Ленінградзец

2-ое месца ў Тароса

бронза ў Мегаполіса


Па спасылцы можна даведацца больш падрабязней пра падзеі на турніры:
https://th.sportscorpion.com/rus/tournament/id/8407/