• Pусский (RU)
  • О нас
  • Джинглы
  • Пресса
  • Контакты
  • Зарегистрироваться
  • Войти

Лига настольного хоккея Беларуси
  • ГЛАВНАЯ
  • Всё о настольном хоккее
    • История настольного хоккея
    • Правила настольного хоккея
    • Терминология НХ
  • Наши игроки
  • Регламент турниров
  • Фото и видео
    • Видео
    • Фото
  • Календарь сезона
  • BELARUS OPEN 50

  • Белорусские турниры 169

  • Чемпионат мира 32

  • Чемпионат Европы 3

  • Мировой тур 16

  • У наших друзей 8

  • Наши в НХЛ 15

  • Личности НХ 12

  • Зал славы белорусского НХ 39

  • История белорусского НХ 10

  • Итоги сезона 101

  • РЕЙТИНГ ОЧБ 14

  • Анонсы 25

  • Матч дня 9

  • Другие 12

Кто на сайте

Сейчас на сайте 100 гостей и нет пользователей

КАМАНДНЫ КУБАК ІМЯ АЛЯКСАНДРА АСЯДОЎСКАГА 2026.

Информация о материале
Категория: Белорусские турниры
Опубликовано: 24 сентября 2026

Другая па ліку сустрэча ў сезоне беларускага нахока - гэта традыцыйны камандны турнір імя Аляксандра Асядоўскага.

Пул каманд у зборы і гатовы да пачатку турніру. Па рэгламенце гуляем 3*3. Каманды:

1. UZ 30-чэмпіёны мінулага сезону, якім трэба абараняць свой тытул. Склад: капітан - Эдуард Куратнік, Аляксандр Далгоў, Андрэй Хапроў і Віталь Куратнік.

2. Ferane - бронзавыя прызёры мінулага года. Капітан - Мацвей Шыркавец, Аляксандр Шыркавец і Уладзімір Сліж.

3. Срэбраныя прызёры мінулага сезона - Баравікі. Капітан Аляксандр Бартош, Аляксандр Авін і Іван Авін.

4. Канцэнтрат - каманда, якой на працягу 5 апошніх гадоў не ўдаецца дабрацца да медалёў, не гледзячы на выдатных выканаўцаў у сваім складзе: капітан Вадзім Крыніцкі, Міхаіл Чарнабай і Аляксей Краўчанка.

5. Rasa 2.0. На вялікі жаль з гэтага дрэва апала лісце, і застаўся толькі ствол - капітан Андрэй Акінфін. На тое ён і ствол, каб стаяць не гледзячы ні на што! Аня Сліж згуляла ў гэтым годзе ў кампаніі з Андрэем. Трэцім павінен быў быць Станіслаў Белых. Але перад самым турнірам ён паведаміў аб немагчымасці свайго ўдзелу. Трэба было шукаць трэцяга гульца. І выхад быў толькі адзін - прасіць згуляць таго, хто мог гэта зрабіць практычна. Вядома, пайшлі да "вустрыцаў". Віталь Куратнік, хай і не гарэў вялікім жаданнем, але пагадзіўся. За што яму велізарная чалавечая падзяка за захаваную інтрыгу і цікавасць!

У першым жа туры менавіта Rasa і канкрэтна Віталь ствараў пэўныя цяжкасці Баравікам.

Віталь узяў 2 перамогі і 1 нічыю. Больш за тое, яшчэ трохі і Rasa ўзяла б верх у іх супрацьстаянні, але не хапіла зусім ледзь-ледзь. Лік 4:3 на карысць Баравікоў.

На суседніх сталах гулялі Ferane і Канцэнтрат. Пасля двух гульняў была баявая нічыя - 2:2. У трэцяй сямейны тандэм Шыркоўцоў развёў Канцэнтрат да вадкага стану. Вынік - 4:2.

У 2 туры ў гульню ўвайшлі "стаматолагі", яны ж "вустрыцы". Секліся з Ferane. Пасля двух гульняў Мацвей і Валодзя ачкоў не гублялі, што дазволіла "фармацэўтам" адарвацца ў ліку ад "стаматолагаў" - 4:2. У трэцяй гульні Ferane патрэбна была хоць бы адна перамога. Аляксандр Шыркавец яе здабыў, выніковы лік - 5:3, што дазволіла яго камандзе ўзначаліць табліцу з двума выйгрышамі.

У матчы Канцэнтрату і Баравікоў карціна была для апошніх незайздроснай.

Гульня ў абодвух Авіных не задалася, і да трэцяй гульні канцэнтрат вёў 4:2.

Апошні матч прайграў і Бартош, хоць Аляксандру Авіну і ўдалося ўзяць ачко.

Гэта не дапамагло - 6:3 на карысць зараджанага Канцэнтрату.

 

3 тур: Баравікі - UZ 30.

Шчыльныя матчы, амаль усе з перавагай у адну шайбу. Да трэціх матчаў перавага ў "стаматолагаў" - 3:2. Але затым Баравікі бяруць 2 перамогі і параўноўваюць вынік - 4:4.

 

Побач Канцэнтрат практыкаваўся з Расай і апынуўся настолькі моцнай вытрымкі, што абыграў тых усухую - 7:0. Пасля такіх вынікаў месца ў плэй-оф хлопцы сабе ўжо заслупавалі.

 

4-ы тур: "вустрыцы" - Rasa. Нічыя пасля першых гульняў. 2 другія матчы з трох былі за вустрыцамі, у трэціх гульнях адной перамогі аказалася дастаткова. Вынік - 4:2.

 

Побач Баравікі змагаліся з Ferane.

Да 4-ага тура нарэшце прарвала Івана Авіна. У першай гульні ён звёў унічыю сустрэчу з Уладзімірам Сліжом. У другой усухую абыграў Мацвея Шыркаўца. У трэцяй ужо бажыў яго тата - Аляксандр Авін, менавіта дзякуючы яго перамозе над Мацвеем (і тут сухар) Баравікі выгрызлі гэты пераможны матч - 4:3.

 

Да заключнага 5-ага тура чацвёрка плэй-оф вызначылася. Пытанне заставалася толькі адно: "Хто з кім будзе гуляць у паўфіналах?" Тут былі варыянты, і залежылі яны ад вынікаў апошніх гульняў.

Ferane чакана абыгралі Расу - 6:3 і ўзначалілі турнірную табліцу.

 

Стаматолагі гулялі з Канцэнтратам. Пасля першых гульняў чэмпіёны павялі - 2:1. Другія матчы прынеслі роўныя вынікі і лік застаўся з такой жа мінімальнай перавагай - 3:2. А вось у апошніх гульнях Вадзім Крыніцкі і Міхаіл Чарнабай узялі ачкі, што дазволіла скончыць матч з агульным нічыйным лікам - 4:4. (Запомнім гэты лік).

Табліца пасля кругавога этапу атрымалася наступнай:

 

Першы паўфінал плэй-оф: Ferane - UZ 30.

У першых гульнях "стаматолагі" атрымалі цэбар ледзяной вады на свае галовы - усе 3 матчы былі за "фармацэўтамі". У другой серыі матчаў 1 перамога была за Ferane і 2 за UZ 30, лік - 4:2.

У вырашальнай серыі "стаматолагам" ужо не было чаго супрацьпаставіць і яны склалі свае чэмпіёнскія паўнамоцтвы - 6:2.

Другі паўфінал: Канцэнтрат - Баравікі.

Капітан канцэнтрату Вадзім Крыніцкі, наладжваючы сваіх хлопцаў на гульню, перад пачаткам агучыў, што "цяпер жа восень і пара зразаць грыбы". 

У "грыбоў" былі на гэты конт свае планы. Ім, вядома, хацелася ўзяць рэванш за паразу ў групе. 

Першыя матчы - Лік 1:2. Другая серыя гульняў падрэзала не грыбныя ножкі, а тых, хто, мабыць, палічыў, што пракоціць і ў плэй-оф. Усе 3 ачкі апынуліся на рахунку Баравікоў. Трэцяя серыя гульняў ужо не мяняла пераможнага выніку для апошніх, гулялі разняволена абедзве каманды: Канцэнтрат - ад адсутнасці матывацыі, Баравікі - з эканоміі перад самай важнай сустрэчай гэтага турніру - фіналам!

Вынік - 1:6. Вось такая дрэнная восень апынулася для тых, хто пайшоў у лес босы, без кошыка і не ведаючы грыбоў.

Матч за бронзавыя медалі:

Канцэнтрат - UZ 30.

1 серыя гульняў: Міхаіл Чарнабай абыгрывае Аляксандра Далгова - 2:1. Аляксей Краўчанка - Андрэя Хапрова - 6:4. Вадзім Крыніцкі саступае Эдуарду Куратніку - 2:3.

Прамежкавы лік - 2:1.

2 серыя: Куратнік і Хапроў бяруць перамогі, Далгоў гуляе ўнічыю. І лік ужо 2:3 на карысць "вустрыц".

3 серыя: Міхаіл Чарнабай і Вадзім Крыніцкі, як пад капірку, зводзяць сухары са сваімі візаві Андрэем Хапровым і Аляксандрам Далговым адпаведна - 3:0, Аляксей Краўчанка капітулюе перад Эдуардам Куратнікам - 0:2. Выніковая нічыя - 4:4 (дэжавю), якая пераводзіць гульню ў матч капітанаў.

Упершыню бронзавыя медалі разыгрываюцца так напружана!

Вадзім Крыніцкі становіцца насупраць Эдуарда Куратніка.

Нешта надало ўпэўненасці Вадзіму, што ён так ліха забіваў парамі "каратышы" злева і "мілі" ў далёкі кут...

Потым ён раскажа, што гэта дзякуючы перамозе над Сашам Далговым ў апошняй гульні ў яго выраслі крылы!

А ў гэтым матчы ён абыграў Эдуарда - 5:2, абсалютна заслужана пасля гэтага пабываўшы ў абдымках сваіх аднаклубнікаў, прымаючы віншаванні за гэты цудоўны паядынак!

Праклён зняты! Канцэнтрат нарэшце з медалямі! Яны гэта заслужылі!

 

За залатыя медалі і Кубак змагаліся Ferane і Баравікі. Нагадаю, што 2 гады таму ў фінале яны ж і сустракаліся.

1 серыя гульняў: Мацвей мінімальна саступае Аляксандру Бартошу - 0:1. Аляксандр Шыркавец таксама саступае 1 шайбу свайму цёзцы Аляксандру Авіну - 2:3. Уладзімір Сліж не змог зламаць супраціў Івана Авіна, у іх нічыя - 2:2.

Добры зачын у Баравікоў - 0:2!

2 серыя гульняў: Мацвей абыгрывае Івана - 3:2.

Аляксандр Шыркавец саступае Аляксандру Бартошу - 0:6. А Уладзімір Сліж капітулюе перад Аляксандрам Авіным - 2:3. Прамежкавы лік ўжо 1:4 на карысць Баравікоў. 

Фармацэўтам патрэбныя 3 перамогі, каб перавезці матч у дуэль капітанаў.

3 серыя гульняў: сямейная пара Шыркаўцоў ўпэўнена выконваюць гэтую задачу з сямейным кланам Авіных - бяруць 2 перамогі.

Але Уладзіміру Сліжу абыграць Аляксандра Бартоша не ўдалося, перамога апынулася за апошнім і зноў сухую - 0:2. За 3 фінальныя матчы Аляксандр не прапусціў ніводнай шайбы ад супернікаў - вось гэта настрой!! Выніковы лік - 3:5.

Ferane дастаецца срэбра.

Баравікі сталі двухразовымі чэмпіёнамі!!

Застаецца павіншаваць усіх, хто прымаў удзел у гэтым турніры!!

 

Камандны турнір - гэта заўсёды асаблівая атмасфера, яна моцна адрозніваецца ад індывідуальных гульняў. Ёсць нейкае яднанне душ, калектыўнае памкненне, а ў паветры адчуваецца прыемная наэлектрызаванасць.

 

Саша Асядоўскі любіў гэтыя турніры, але ён заўсёды скавана сябе адчуваў, як мне, яго паплечніку, здавалася, з-за нарастальнай асабістай адказнасці за агульны вынік! З ім у камандзе было цікава гуляць, і, вядома, прыемна перамагаць!

Гэтая перамога ў памяць пра яго таксама...

Баннер материала
  • Назад
  • Вперед

Рейтинги

Обновленный рейтинг BLR

Рейтинг ITHF

Общий турнирный зачет сезона

Календарь ЛНХБ 2021/22

 

31.08.2019 – 1) КОМАНДНЫЙ КУБОК МИНСКА "УБОЙНЫЙ СЕЗОН-5"; 2) ОЧБ #1

21.09.2019 – ОЧБ #2

26.10.2019 – ОЧБ #3

23.11.2019 – ОЧБ #4

28.12.2019 – ОЧБ #5

25.01.2020 – ОЧБ #6

22.02.2020 – BELARUS OPEN

28.03.2020 – ОЧБ #7

18.04.2020 – 1) 3-й КУБОК РЕКТОРА; 2) MINSK CUP-2020

23.05.2020 – MINSK MASTERS

30.05.2020 –  SWEDISH DAY in MINSK

Группа в ВК

afisha-msk.ru
Баннер боковой
  • Главная /
  • Белорусские турниры /
  • 2 ЭТАП СЕЗОНА 2026-2027.

Популярные новости недели

КУБОК РЕКТОРА БГУ: ФСК -- ЧЕМПИОН, МЕХМАТ -- СТАР, РАФ -- СУПЕРСТАР

19 мая в спортивном зале филологического факультета БГУ были определены самые «хоккейные»...

Подробнее...

ПЕРВАЯ СЕКЦИЯ НАСТОЛЬНОГО ХОККЕЯ -- В ГИМНАЗИИ № 11 г. МИНСКА

Дата 18 ноября 2017 года уже вошла в историю белорусского НХ как дата, когда впервые в нашей стране в ГИМНАЗИИ...

Подробнее...

ЛИЧНОСТИ ЛНХБ: АЛЕКСАНДР ОСЕДОВСКИЙ (ИНТЕРВЬЮ + КАРТИНЫ)

ВЕЧНАЯ СЛАВА   Давно хотел проинтервьюировать САШУ ОСЕДОВСКОГО... Человека необычного, творческого, а значит, неординарного. Да тут...

Подробнее...

И БЕЛАРУСБАНК ИГРАЕТ В НАХОК!!

Начну с комплимента руководству БЕЛАРУСБАНКА: в Банке работают очень симпатичные и талантливые...

Подробнее...

НИКОЛАЙ КРЫЛОВ... 48 ЛЕТ В ХОККЕЕ...

Одному из родоначальников и фанатов настольного хоккея в Беларуси -- нашему ШВЕДУ -- НИКОЛАЮ КРЫЛОВУ...

Подробнее...

ОТСТОЯЛИ! МОГУЧИЕ РЕЙНДЖЕРЫ -- ЧЕМПИОНЫ БЕЛАРУСИ В КОМАНДНОМ ЗАЧЕТЕ

Сравните две фотографии и найдите хотя бы одно принципиальное отличие… Речь не идет о том, во что...

Подробнее...

ШВЕЦИЯ -- ФИНЛЯНДИЯ 1:0. ПРАЗДНИК НАХОКА НА ДНЕ ШВЕЦИИ В МИНСКЕ

Для белорусских нахокеров День Швеции в Минске начался в 12.30. Примерно в это время мы прибыли на...

Подробнее...

SWEDISH DAY CUP НА ДНЕ ШВЕЦИИ В МИНСКЕ

Пока детишки с мамами и папами присматривались к НХ и доламывали выставленные на всеобщее...

Подробнее...

СЕРИЯ В НА MINSK CUP 2017

ЯРОСЛАВ, АРТЕМИЙ И МИХАИЛ -- ПОБЕДИТЕЛИ MINSK CUP JUNIORS   Вопрос о победителем ДЕТСКОГО КУБКА МИНСКА (27/05/2017) продержался...

Подробнее...

ПЯТЫЙ ОЧБ СЕЗОНА: ПРИВЕТ, ХОРВАТИЯ! И ТРЕТИЙ ДВУХТЫСЯЧНИК БЕЛОРУССКОГО НХ

Вот и завершился пятый этап ОЧБ сезона 2016/17. Результаты оказались непредсказуемыми и несколько...

Подробнее...

СТАРТОВАЛА СЕРИЯ В

Во время проведения 4-ого этапа ОТКРЫТОГО ЧЕМПИОНАТА БЕЛАРУСИ по НХ сезона 2016-2017 (25.03.2017)...

Подробнее...

ФОТОАЛЬБОМ BELARUS OPEN-2017 ВАДИМА СИТНИКОВА / КУРСК

Спасибо огромное Вадиму Ситникову за его фотоискусство. Просматривая фото Вадима, Вы еще раз...

Подробнее...

THE SHOW MUST GO ON

ПЕРВЫЙ БЕЛОРУССКИЙ Этап Мирового Тура не стал комом... Светлые чувства от хорошо проведенного...

Подробнее...

ТРИУМФАТОРЫ BELARUS OPEN-2017

Победителями первого БЕЛАРУСЬ ОУПЭН стали: 1. Янис Галузо (Россия / Санкт-Петербург); 2. Евгений Матанцев...

Подробнее...

BELARUS OPEN-2017. WELCOME!!!

25 февраля 2017 года в Минске впервые в истории белорусского НХ-движения будет проведен турнир...

Подробнее...

THE OFFICIAL PAGE OF WORLD TABLE HOCKEY TOUR – BELARUS OPEN-2017

Welcome you to the official page of BELARUS OPEN-2017, the stage of World Table Hockey Tour!  1st...

Подробнее...

МЕСТО ПРОВЕДЕНИЯ BELARUS OPEN-2017

 Самый престижный и представительный белорусский турнир BELARUS OPEN (уровень турнира – WTHT)...

Подробнее...

ПЕРВЫЙ СЕМЕЙНЫЙ НОВОГОДНИЙ ТУРНИР ПО НХ

ЛНХБ совместно с ХК Динамо Минск провела 29 декабря 2016 года в фан-доме минского Динамо в ТЦ...

Подробнее...

BELARUS OPEN-2017 / ПРЕСС-РЕЛИЗ

25 февраля 2017 года в Минске впервые в истории белорусского НХ-движения будет проведен турнир...

Подробнее...

ГЕРОИЧЕСКИЙ ЭПОС. ГЛАВА IV. КОМАНДНЫЙ КУБОК МИНСКА МОВА CUP

В четвертой главе ГЕРОИЧЕСКОГО ЭПОСА БЕЛОРУССКОГО НХ-ДВИЖЕНИЯ вспомним, как проходил Второй...

Подробнее...

ГЕРОИЧЕСКИЙ ЭПОС. ГЛАВА V. ТЕЛЕВИЗИОННЫЙ ПРОЕКТ УБОЙНЫЙ СЕЗОН-1

Мы помним, как всё начиналось... В общих чертах да. Не секрет, что с годами стираются звуки,...

Подробнее...

РИЖСКИЙ БАЛЬЗАМ НА ДУШУ

Кубок Риги -- турнир с большими традициями и славной историей. Нынешний RIGA CUP -- 18-й!! По...

Подробнее...

ГЕРОИЧЕСКИЙ ЭПОС. ГЛАВА I. БЕЛАРУСЬ vs. ЛИТВА 12 : 11

Чемпионат Европы в Таллинне. Вторая лига Open Teams. Матч БЕЛАРУСЬ -- ЛИТВА... Этот матч -- уже история....

Подробнее...

ТОП-20 БЕЛОРУССКОГО НХ

АНДРЕЙ КНЯЗЮК (Новополоцк) –1BLR / 421 ITHF; 2.800BLR / 1.976ITHF Игрок национальной сборной. Участник...

Подробнее...

© 2026 Лига настольного хоккея Беларуси

  • О нас
  • Наши контакты
  • .
jtemplate.ru - free extensions Joomla
Go Top

Вход на сайт

  • Регистрация
  • Забыли логин?
  • Забыли пароль?
Лига настольного хоккея Беларуси
  • ГЛАВНАЯ
  • Всё о настольном хоккее
    • История настольного хоккея
    • Правила настольного хоккея
    • Терминология НХ
  • Наши игроки
  • Регламент турниров
  • Фото и видео
    • Видео
    • Фото
  • Календарь сезона