2 этап сезона 2026-2027 праходзіў пасля каманднага турніру. Усе вынікі гульняў кругавога этапу ў камандах аўтаматычна перанесліся ў табліцу, якая выглядала наступным чынам:
Можна азначыць уклад кожнага ў выніковае месца яго каманды пасля кругавога этапу.
Па рэгламенце ў плэй-оф праходзіла васьмёрка наймацнейшых.
Некаторыя гульцы, адыграўшы камандны турнір, не палічылі цікавым і патрэбным для сябе гуляць індывідуальны турнір. Такіх, на жаль, аказалася 4 чалавекі.
Саша Далгоў, заняўшы 2 месца, таксама не захацеў гуляць індывідуальны турнір. Таму ўсе гульцы былі паднятыя на прыступку вышэй. Андрэй Акінфін заскочыў у гэты вагон з 9-га месца ў групе.
Пул для Першай лігі фарміраваўся з тых, хто заняў месцы ніжэй 9-га і тых, хто прайграў у першым раўндзе плэй-оф.
Больш падрабязна пра плэй-оф:
Аляксандр Бартош - Андрэй Акінфін.

Аляксандр, ліха пачаўшы, пасля трох пераможных матчаў забуксаваў. Андрэй адыграў 2 матчы на сваю карысць. Але ў шостым Аляксандр даціснуў. Вынік - 4:2.
Уладзімір Сліж - Аляксей Краўчанка.

Лёша запісаў 2 перамогі ў свой актыў, затым Валодзя 1 матч адыграў. Потым яшчэ па адной перамозе ўзяў кожны, а ў шостым матчы Лёша паставіў кропку - 2:4.
Вадзім Крыніцкі - Міхаіл Чарнабай.

Вадзім шмат унутранай моцы і энергіі аддаў у камандным турніры, яго ўжо не хапала на індывідуальны - 0:4.
Мацвей Шыркавец - Эдуард Куратнік.
Наймацнейшыя сапернікі сустрэліся ўжо на стадыі чвэрцьфіналу.
Роўная гульня. Адзін ад аднаго ні на крок. І так да 7-га матчу, у якім Мацвей узяў верх - 4:3.
Тыя, хто прайграў далучыліся да даўно чакаючых іх у Першую лігу і згулялі там двухкругавы этап.


Па выніку прызёрамі сталі:
Золата ў Эдуарда Куратніка.
Срэбра ва Уладзіміра Сліжа.
Бронза ў Аляксандра Авіна, які разгуляўся не на жарт.

Вадзім Крыніцкі і Андрэй Акінфін не змаглі паказаць тую гульню, якую маглі б.
Наступны экзамен Мацвей трымаў ужо ў паўфінале з Аляксандрам Бартошам.

2 перамогі Мацвея, затым адна ў Аляксандра, затым зноў размен, а ў шостым матчы Мацвей аформіў перамогу - 4:2.
У другім паўфінале гулялі аднаклубнікі: Аляксей Краўчанка і Міхаіл Чарнабай.

Зусім нядаўна яны плячом да пляча стаялі ў камандных паядынках, цяпер жа ім трэба было змагацца адзін з адным за выхад у фінал. Нагадаю, што Лёша да фіналу асабістых сустрэч не дабіраўся ўжо 4 гады, а ў кар'еры Мішы зусім гэтага яшчэ не было.
Абодва гульцы паказалі цікавы, захапляльны, да апошняга інтрыгуючы хакей. Спачатку Лёша выйшаў наперад у серыі 2:0. Затым Міша здзейсніў неверагодны камбэк і тройчы перамог. У шостым матчы Лёша зраўняў, перавёўшы серыю да 7-мага матчу. Ну а там запал быў неабыяквы. Лёша з мінімальнай перавагай выходзіць у фінал - 4:3 у матчы і серыі!
Матч за бронзу: Аляксандр Бартош - Міхаіл Чарнабай.

Міша быў не на жарт зараджаны. Аляксандр абодва першыя матчы вырываў толькі на музыцы. Трэці ўжо на куражы і трохі на здзіўленні Мішы... Вынік - 3:0.
У фінале Мацвей даволі лёгка абыграў Аляксея - 4:1.


Віншуем усіх удзельнікаў турніру!

Наступная наша сустрэча адбудзецца 31 кастрычніка.
Гуляйце ў настольны хакей, сябры!

