25 сакавіка прайшоў 7-ы этап АЧБ.
Ліга Б сёння была мінімальнай па сваім складзе. Спаборнічала паміж сабой тройка гульцоў:
Дзмітрый Ягораў:
Платон і Мікіта Сухоцкія:
Згулялі паміж сабой 7 тураў. Лідэрства ўпэўнена захапіў Дзмітрый, па ходзе турніру толькі аднойчы згуляўшы ў нічыю з Мікітам і яму саступіўшы. Чым і забяспечыў сабе першае месца, паднясучы сабе ж падарунак да Дня Нараджэння. Мікіта стаў другім, а яго сын Платон замкнуў прызавую тройку.
Нельга не адзначыць маму нашага імянінніка - Іну і яе творчыя здольнасці. Да Дня Нараджэння Дзімы яна стварыла торт-шэдэўр. Ён быў не проста незвычайна творчым, але і вельмі вялікім і смачным. Хапіла і дзецям і дарослым! Дзякуй Вам, Іна, за падораную ўсім радасць!
Дзіме ад усіх нас жадаем поспехаў у засваенні гульні і медалёў з вялікай годнасцю!
У вышэйшай лізе стартавалі 12 "апосталаў".
Мацвей Шыркавец прапусціў першыя 6 тураў, чым пазбавіў сябе магчымасці быць у прызёрах чэмпіянату. Але сваёй гульнёй нагнаў упушчанае і ў плэй-оф, вядома ж, увайшоў. Не пайшла гульня ў двух Андрэеў: Князюка і Акінфіна - абодва апынуліся за бортам плэй-оф. А вось Леанід Лысенка, які прапусціў вялікую колькасць турніраў гэтага сезона, паказаў добры вынік, і заскочыў у запаветную васьмёрку.
Як заўсёды стабільны і лепшы паказчык па абароне ў Аляксандра Далгова дапамог яму заняць першы радок у турнірнай табліцы. Следам апынуўся Уладзімір Сліж, які злавіў сваю гульню і шпарка накалочваў усім галы, паказаўшы лепшы вынік па забітых шайбах. Ачка не хапіла да прызавой тройкі Вадзіму Крыніцкаму, ён прапусціў туды Аляксандра Бартоша.
Прызёры кругавога этапу:
Чацвёрка гульцоў адправілася ў першую лігу, там згулялі паміж сабой 2 кругі, потым раўнд плэй - оф, які паказаў сапраўды такі ж вынік:
Прызёры 1 Лігі:
Пары асноўнага плэй-оф былі цікавымі. А вынік іх быў яшчэ больш нечаканым: у трох з чатырох пар другія нумары атрымалі верх над першымі. Выстаяў толькі Аляксандр Далгоў.
Мацвей Шыркавец адразу трапіў на Аляксандра Бартоша, пасля 2:2 па партыях, у двух наступных Мацвей быў мацнейшы.
Аляксей Краўчанка падабраў ключ да гульні Уладзіміра Сліжа і хутка разабраўся з ім у чатырох партыях.
Вадзім Крыніцкі каторы раз трапляе на Эдуарда Куратніка і зноў яму саступае, таксама не без барацьбы.
Прайграўшыя гуляюць плэй-оф за 5-8 месцы:
А ў паўфінале сустрэліся паміж сабой "зубадрабільныя" майстры: Аляксандр Далгоў і Эдуард Куратнік.
Многія думалі, што сустрэча будзе павольнай, але барацьба была неабыякая. Усё ж Эдуард даціснуў - 4:2.
У другой пары ўтварылася тое яшчэ хімічнае злучэнне: Аляксей Краўчанка і Мацвей Шыркавец.
Мы шмат ужо бачылі іх серый і вось зноў. Лёша паказваў барацьбу і прыгожы хакей. Але Мацвею шанцавала больш, і ён пратараніў сабе шлях у фінал - 4:2.
У матчы за 3 месца Аляксандр Далгоў мінімальна адолеў Аляксея Краўчанку ў трох партыях - 3:0.
Фінал быў гарачым і інтрыгуючым. А яго заканчэнне нервовым для абодвух, таму што пасля нічыі па выніках шасці партый усё вырашалася ў апошняй. А ў ёй яшчэ і авертайм! У каго мацней нервы, лепш вытрымка, халадней галава ці проста больш шанцавання? Ніколі нельга адказаць адназначна...
Але пераможны крык быў ад Мацвея!
Ён заслужыў гэта першае месца! Пачаўшы з такой форай у 6 паразаў, у выніку стаў пераможцам - выдатнае завяршэнне дня!
Зараз зноў можна па кавалачку торціка, добра што Іна яго зрабіла такім велізарным, што хапіла на ўвесь дзень!
Са святам, сябры!
Гуляйце у настольны хакей!