ЛНХБ 10 ГАДОУ́!
Хто б мог падумаць тады, у лістападзе 2013, што гэтая гульня зацягне так надоўга!
Сёння, падчас правядзення нашага юбілейнага турніру мы ўспаміналі той, першы. З тых 29 чалавек, якія сабраліся ў 2013-ым, сёння было чацвёра: Андрэй Князюк - ён як раз адзіны, хто гуляў на міжнародных турнірах яшчэ да з'яўлення Лігі;
Сяргей Важнік, які потым 8 гадоў арганізоўваў нашы спаборніцтвы:
Віталь Собаль, наш пастаянны ўдзельнік:
і Аляксандр Бартош, які займаецца правядзеннем турніраў апошнія гады:
Той першы турнір выйграу́, вядома, Андрэй Князюк, у яго тады ўжо быў вопыт гульні.
І ўсе тады на яго глядзелі з велізарным захапленнем, як ён ліха закладваў правым нападаючым у розныя куты варот, з паса правага абаронца прабіваў левым у вароты. А перапасоу́ка і валоданне шайбай былі на той момант недаступныя ніводнаму гульцу. Сяргей Важнік тады стаў 9-ым, Віталь Собаль - 13-ым, Аляксандр Бартош - 12-ым. На першым турніры прымала ўдзел цэлая плеяда выдатных спартыўных журналістаў: Дзмітрый Руто, Аляксандр Дзмітрыеў, Арцём Фандо, Канстанцін Лабандзiеўскi, Мікалай Краскоўскі (тады яшчэ студэнт). Тады ўжо гулялі і браты Раман і Вадзім Раманенкi. І, вядома, нельга не ўспомніць дваіх хлопцаў, якія беззапаветна любілі хакей задоўга да з'яўлення Лігі: Мікалай Крылоў і Аляксандр Асядоўскі. Яны і далей будуць спраўна гуляць у хакей доўгія гады. На наш вялікі жаль, апошніх дваіх ужо няма з намі...
А хто ж гэтыя астатнія 12 чалавек з сённяшняй кампаніі?
Вы іх добра ведаеце, і яны ўсе без выключэння могуць пахваліцца шматгадовым удзелам у нашых спаборніцтвах, наведваннем міжнародных этапаў, удзелам у Чэмпіянатах Свету і Еўропы.
Самы "малады" сярод нашага пастаяннага складу ўдзельнікаў: Аляксандр Авін, пачаў гуляць у красавіку 2018г., з тых часоў ім згуляна 47 турніраў.
Ледзь "старэйшы" Уладзімір Сліж: з кастрычніка 2017 ён згуляў у 62 турнірах.
На паўгода раней - з красавіка 2017 пачаў гуляць яго калега Міхаіл Чарнабай, і да гэтага моманту назапасіў за плячыма 63 турніры.
А разам з Мішам прыйшоў яшчэ адзін наш вялікі аматар Крамбамбулі (у гэтым імя намінальным сабрана многае) - Вадзім Крыніцкі. Сённяшні турнір для Вадзіма - 70-ты!
У лютым 2016 да нас далучыўся Аляксандр Шыркавец, на рахунку якога 86 турніраў.
У лістападзе 2015, за тры турніры да з'яўлення таты, у спаборніцтвах паўдзельнічаў малады студэнт. Хто б мог падумаць, што ўжо праз 5 гадоў Мацвей Шыркавец стане чэмпіёнам Беларусі! Ім згуляна 89 турніраў!
Лютаўскі турнір 2015 - га прынёс і назаўжды пакінуў з намі дзвух выдатных гульцоў - Андрэя Акінфіна:
і Аляксея Краўчанку:
У Андрэя 73 згуляных турніра, у Аляксея - 95.
У сакавіку 2014 з Віцебска прыехаў Леанід Лысенка. Так і стаў ездзіць на нахок без перапынку, шкада толькі, што сёння ён не змог прыняць удзел... А найграў ён 75 турніраў!
Снежань 2014 (другі па ліку турнір у Лізе) - цэлая плеяда стаматолагаў: Эдуард і Віталь Куратнікi і Аляксандр Далгоў.
Віталь прыняў удзел у 56, Эдуард у 104, Аляксандр у 92 турнiрах.
Андрэй Князюк згуляў 85 турніраў, Сяргей Важнік - 94, Віталь Собаль - 101 і Аляксандр Бартош - 109 турніраў.
Нельга не ўспомніць яшчэ адного чалакека, які актыўна дапамагаў развіццю нахока ў РБ - гэта Кірыл Старчак! З самага пачатку і па сённяшні дзень ён і словам і справай падтрымліваў і накіроўваў нас на шляху нашага развіцця. Вялікі яму за гэта дзякуй!
Кожны удзельнік атрымаў памятны значок у гонар свята:
Можна з упэўненасцю сказаць, што прыхільнасць і любоў да настольнага хакея шматлікім удзельнiкам атрымоўваецца несці доўгія гады, атрымліваючы ад гульні, ад зносін з такімі ж знатакамі гэтай выдатнай забавы сапраўднае задавальненне!!
І праз 10 гадоў мы зноў заміраем пасля заціхаючай музыкі і зрываемся пасля звонкага сігналу аб пачатку матча.
Час зноў пайшоў! Час настольнага хакея!!
Да нас сёння прыехаў госць з Іванава - Раман Аганічаў:
Раман 2 гады таму ўжо прыязджаў да нас. Сёння, з цеплынёй успамінаючы той час, ён з сумам сказаў: "Як жа хутка ляціць час... Адчуванне такое, што быў толькі ўчора..." Варта адзначыць, што Раман пачаў гуляць у хакей усяго толькі 6 гадоў таму і сённяшні турнір для яго 100-ты! Яшчэ адзін юбілей!!
Сённяшні рэгламент вырашылі зрабіць незвычайным. Ужыўшы вопыт правядзення спаборніцтваў нашых сяброў з Санкт-Пецярбурга, удзельнікаў падзялілі на 2 групы па 8 у кожнай. Гулялі серыі да 2-х перамог. Рэгламент дазваляў некаторым удзельнікам перадыхнуць паміж серыямі, набраўшыся моцы перад наступным супернікам.
У групе 1 першыя два месцы з аднолькавай колькасцю ачкоў, па 10 у кожнага, падзялілі паміж сабой Аляксандр Далгоў і Эдуард Куратнік, за кошт асабістай перамогі Саша апынуўся вышэй. Такі рэгламент правядзення характэрны тым, што колькасць заробленых ачкоў можа быць толькі цотным, таму што нічыi тут быць не можа. І ў наступных чатырох чалавек роўная колькасць ачкоў - па 8. Пры гэтым аднолькавая колькасць перамог і паразау́. Ну а каб усіх расставіць па месцах, сістэма лічыць іх асабістыя сустрэчы паміж сабой. Такім чынам, у чацвёрку, якая дае права на плэй-оф Вышэйшай лігі, трапілі Раман Аганічаў і Аляксей Краўчанка. Вадзім Крыніцкі і Андрэй Князюк дапоўнілі кампанію Аляксандру Шыркаўцу і Віталю Куратніку і сышлі змагацца за медалі 1 Лігі.
У групе 2 лідыраваў Аляксандр Бартош, ён выціснуў максімум магчымага - 14 ачкоў. А далей такая ж гісторыя, як і ў групе 1. Зноў у чацвярых па 8 ачкоў. У выніку Уладзімір Сліж, Мацвей Шыркавец і Аляксандр Авін праходзяць у зону плэй-оф, Міхаіл Чарнабай сыходзіць у Першую лігу. 6 і 7 месца занялі адпаведна Андрэй Акінфін і Сяргей Важнік, 8-ым стаў Віталь Собаль.
У цэлым, такі рэгламент апынуўся па душы нашым удзельнікам. Няма прахадных матчаў і трэба збірацца перад кожным.
Падчас адпачынку мы пачаставалicя найсмачным тортам, спецыяльна вырабленным для нашага турніру прафесійным кулінарам, чароўнай дзяўчынай Аксанай! Аблізвалі пальцы ў прамым сэнсе слова!
Па рэгламенце чацвёрка з першай групы гуляла з чацвёркай другой па алімпійскай сiстэме.
Аляксандр Далгоў - Аляксандр Авін.
Аляксандр Авін пасля ўдалага выступлення ў групе трапіў на моцнага суперніка і аказваў яму дужы супраціў: у дзвух матчах Аляксандр Далгоў змог справіцца з Авiным толькі ў авертайме. Лік 4:0.
Раман Аганічаў - Уладзімір Сліж.
Абодва супернікі паказалі вельмі шчыльны хакей: усе 5 матчаў серыі былі згуляныя з мінімальнай перавагай у 1 шайбу. Поспех апынуўся на баку нашага госця. Лік 4:1.
Аляксандр Бартош - Аляксей Краўчанка.
Лік 4:0. Аляксею пры яго выдатнай тэхніцы зноў не хапае.
Эдуард Куратнік - Мацвей Шыркавец.
Таксама вельмі роўны хакей з мінімальнай перавагай і трыма авертаймамі. 2:4. Эдуард другі турнір запар застаецца без п'едэстала. Нязвыклая сітуацыя на фоне мінулага года, дзе ён адзіны з усіх заўсёды апыноу́ваўся ў прызёрах.
А паралельна ішлі гульні ў 1 Лізе.
Вадзім Крыніцкі - Віталь Собаль.
Вельмі напружаны хакей да вырашальнай сёмай партыі. Вадзіму ўдалося пераламiць гульню і вырваць сёмы матч. 4:3.
Андрэй Князюк - Сяргей Важнік.
Сяргею сёння шанцуе значна менш, чым пару месяцаў таму. Андрэй прайшоў далей - 4:1.
Аляксандр Шыркавец - Андрэй Акінфін.
Андрэй, у якога сёння не заладзілася гульня ў групе, не мог прайграць і цяпер, сабраўся і зрабіў усё прыгожа - 1:4.
Міхаіл Чарнабай - Віталь Куратнік.
У Мішы не было выбару - 4:0.
А далей Віталь Собаль адолеў Аляксандра Шыркаўца 4:2, Віталь Куратнік прайграў Сяргею Важніку 1:4, Затым і Аляксандру Шыркаўцу 0:4.
А Віталь Собаль абыграў Сяргея Важніка 4:1.
У паўфінале 1 Лігі сустрэліся: Вадзім Крыніцкі - Андрэй Князюк.
Лік на карысць нашага вопытнага ветэрана - 2:4.
Другая пара: Андрэй Акінфін - Міхаіл Чарнабай.
Мішу сёння прэ - 0:4!
На жаль, Андрэй не змог да канца правесці турнір, і Вадзіму трэцяе месца дасталося без бою.
Пераможцы 1 Лігі:
Крыху пазней, у вечары, медаль знайшоў Мішу)
У барацьбе за 5-8 месцы сустракаліся:
Эдуард Куратнік - Аляксандр Авін.
Тут Аляксандру ўдалося ўзяць толькі 1 матч, астатнія былі за Эдуардам - 4:1.
Уладзімір Сліж - Аляксей Краўчанка - 4:0.
Затым Аляксею ўдалося вырваць серыю ў Аляксандра Авіна - 4:1.
А Эдуард неяк лёгка абыграў Уладзіміра - 4:0.
У паўфінале Вышэйшай Лігі прагноз абяцаў спякоту.
У пары Аляксандр Далгоў - Раман Аганічаў была самая вялікая інтрыга. Было цікава назіраць за супрацьстаяннем гульцоў, якія не паспелі вывучыць манеру гульні адзін аднаго, хоць у групе яны і згулялі 3 матчы, і перамога ў двух была на баку Сашы.
Але Раман быў матываваны, як ніколі!
Першы матч ён скончыў упэўненай перамогай, затым у авертайме Аляксандр узяў рэванш. Але потым ужо перамагаў толькі Рома. Выніковыя лічбы - 1:4 і Раман выходзіць у фінал.
У другім паўфінальным матчы яны зноў сустрэліся: Аляксандр Бартош - Мацвей Шыркавец. Аляксандр павёў у серыі ўжо 3:1. Мацвей зраўняў, а ў вырашальным сёмым матчы, прайграючы, дагнаў Аляксандра і перавёў гульню ў авертайм. Там удача была на баку Мацвея. Ён і прайшоў у фінал.
У матчы за 3 месца сустрэліся 2 Аляксандры. Бартош абыграў Далгова 4:0.
Фінал для абодвух супернікаў, ды і для ўсіх гледачоў, быў цікавы тым, што Раман з Мацвеем да гэтага не гулялі адзін супраць аднаго. Ход серыі казаў пра гэта сам за сябе: арэлі раскочваліся роўна, гулялі вельмі асцярожна, за 5 матчаў хлопцы па чарзе падыходзілі і запісвалі свае перамогі.
Але шосты апынуўся вырашальным, і Мацвей зноў першы! Раман быў трохі засмучаны, але ўсё ж ўсмешка выдавала ў ім пэўную задаволенасць ад выніку. А калі Рома даведаўся, што ён яшчэ атрымае кубак, яго вочы проста засвяціліся ад шчасця. Аказваецца, у Іванава ўсе абмяжоўваюцца выключна медалямі...
Пераможцы юбілейнага турніру:
Пазней свята плаўна перацекла у іншае месца, нахок змяніўся кiкерам, торцік гарачымі стравамі, а сваю сабранасць хлопцы растрасалi на танцпляцоу́цы.
Затым пад ціха падаючы лістападаўскі снег праводзілі ў Наваполацк Андрэя Князюка, у Іванава Рамана Аганічава і усё таксама ўспаміналі выдатна праведзеныя нашай кампаніяй гады...
Цікава, а мы зможам сабрацца яшчэ праз дзясятак гадоў? Гэта шмат у чым залежыць ад нас саміх, ад кожнага!
Кажуць, што час з узростам цячэ хутчэй, значыць і сустрэнемся мы раней, чым звычайна.
І мне вельмі хочацца, каб мы сабраліся як мінімум тым жа складам, без страт! І хай у нашай кампаніі дадасца знатакоў гэтай выдатнай гульні!!
З юбілеем усіх нас і кожнага паасобку!!
Да сустрэчы на хакейных пляцоу́ках!!!