27 красавіка прайшоў наш штогадовы турнір MINSK CUP. Рэгламент турніру прыцягваў сваёй незвычайнасцю. Сапраўды, гульня ў доўгую з назапашваннем рахунку прымушае праяўляць канцэнтрацыю ўвагі на кожным адрэзку. Дзясятак удзельнікаў гулялі 1 круг, але адразу па 2 матчы і з назапашваннем рахунку. Лідэры гэтага года заслужана ўзялі часовы п'едэстал:
Далей васьмёрка гуляла па алімпійцы, пры гэтым серыі былі з 5 матчаў і таксама з назапашваннем рахунку.
Мацвей Шыркавец накідаў Аляксандру Авіну 28 шайбаў супраць 10, прапушчаных у свае вароты.
Андрэй Акінфін абыграў Аляксея Краўчанку - 18:9.
Злы рок MINSK CUP для Аляксандра Бартоша працягнуўся. Гуляючы серыю з Уладзімірам Сліжом Аляксандр хутка пачаў саступаць 0:4. І ўжо не змог дагнаць суперніка, прайграўшы 11:12.
У пары Аляксандр Далгоў - Эдуард Куратнік сышліся двое, выдатна ведаючых гульню адзін аднаго суперніка (хоць хто ў нас не ведае гульню адзін аднаго)). Абодва выдатна абараняюцца, і лік з пяці партый кажа сам за сябе - 6:8, перамогу святкаваў Эдуард.
Паводле рэгламенту плэй-оф гульцы, якія прайгралі ў чвэрцьфінале, аб'ядноўваюцца з двума гульцамі, якія занялі 9-10 месцы ў кругавым турніры. Але пры гэтым плэй-оф для тых двух, якія былі вышэй у табліцы, пачнецца з наступнай стадыі. Менавіта таму Аляксандр Бартош і Аляксандр Далгоў чакалі сваіх супернікаў, якія вызначаліся ў матчах Аляксандр Авін - Аляксандр Шыркавец і Аляксей Краўчанка - Віталь Куратнік. На гэтай стадыі гулялі па 3 матчы з назапашваннем рахунку.
Аляксандр Авін разграміў свайго цёзку - 13:4
Лёша таксама ўпэўнена абыграў Віталя - 11:6.
У наступнай серыі Аляксандр Бартош абыграў Аляксандра Авіна - 10:6
Аляксандр Далгоў толькі ў авертайме змог зламаць супраціў Аляксея Краўчанкі - 6:5.
За бронзу Аляксей гуляў з Аляксандрам Авіным, і зноў дайшла справа да авертайма. Цяпер ужо ўдача была на баку Аляксея - 8:7.
Аляксандр Бартош абыграў Аляксандра Далгова - 11:9.
Сёння той рэдкі выпадак, калі гульцам на адным турніры ўдалося заняць п'едэстал у дзвух лігах:
Паралельна праходзілі паўфіналы: Мацвей Шыркавец гуляў з Андрэем Акінфіным. З кожным матчам Мацвей павялічваў перавагу, упэўнена падыходзячы да фіналу. Выніковы лік - 16:10.
У другой пары сышліся Уладзімір Сліж і Эдуард Куратнік. Апошнія серыі Валодзя сістэматычна прайграваў Эдуарду. Сённяшняя апынулася пераломнай, з лікам 17:13 Уладзімір святкаваў перамогу.
У матчы за 3-е месца Эдуард абыграў Андрэя Акінфіна - 15:12.
Уладзімір зрабіў фінал такім жа напружаны для суперніка, як і дзве папярэднія серыі. Да апошняга пятага матчу захоўвалася інтрыга, і Валодзя цалкам мог сёння перасягнуць і Мацвея. Крыху не хапіла. Мацвей усё ж даціснуў, выніковыя лічбы - 11:9.
Прызёры турніру:
Крыху цікавай статыстыкі ў параўнанні з мінулым годам:
1. Тады быў менавіта такі ж фінал і таксама перамог Мацвей.
2. Уладзімір Сліж дакладна з такім жа лікам у серыі абыграў Эдуарда Куратніка.
3. Аляксандр Бартош з такім жа лікам прайграў чвэрцьфінал, але Вадзіму Крыніцкаму.
Усё ж такі MINSK CUP дакладна асаблівы турнір, ва ўсіх адносінах!!
1 чэрвеня пройдзе заключны этап гэтага года!
Чэмпіёнская гонка выходзіць на сваю фінішную прамую!
Чакаем усіх аматараў настольнага хакея!!