У апошні дзень лета мы пачалі новы, дванаццаты па ліку сезон Лігі Настольнага Хакея Беларусі!
Было па-сапраўднаму горача не толькі на вуліцы, але і ў сценах спартыўнай залы, дзе сабралася 11 удзельнікаў. 10 малайцоў і адна юная лэдзі пачалі кругавы этап нашага турніру.
Па выніку лідары мінулага сезона занялі п'едэстал. Пры гэтым калегі па працы Эдуард і Аляксандр падзялілі трэцяе і чацвёртае месцы выключна па розніцы забітых і прапушчаных шайбаў з улікам іх дзяжурнай нічыі ў міжсабойчыку. 5 месца заняў Аляксей Краўчанка - нарэшце добры вынік! Цікавая статыстыка: з пятага месца пачынаецца мінусавая розніца шайбаў усіх удзельнікаў. На нязвыклым для сябе шостым месцы апынуўся Уладзімір Сліж. Сёмым стаў Андрэй Акінфін. Замкнуў васьмёрку плэй-оф Аляксандр Шыркавец. Ачка не хапіла Аляксандру Авіну, каб паспрабаваць пазмагацца ў плэй-оф. 10 месца ў Міхаіла Чарнабая.
Замкнуў турнірную табліцу будучы чэмпіён жаночага разраду - Ганна Сліж. Дарэчы, гэтая дзяўчынка сама папрасілася пагуляць з мужчынамі ў хакей у адной групе. Менавіта такой якасці характару не хапае многім хлопцам-удзельнікам, якія прыходзяць, прайграюць і больш не з'яўляюцца на нашых турнірах! Нельга не адзначыць дабрыню Мішы і Аляксандра Долгова, якія ахвяравалі дзеля Ані сваімі ачкамі!
У чвэрцьфінальных парах плэй-оф Аляксандр Бартош перамог Аляксандра Шыркаўца - 4:1.
Аляксандр Далгоў абыграў Аляксея Краўчанку з такім жа лікам.
Мацвей Шыркавец справіўся з Андрэем Акінфіным - 4:0.
Уладзімір Сліж, прайграючы ў серыі 0:2, вырваў перамогу 4:2 у Эдуарда Куратніка.
Аляксандр Авін і Міхаіл Чарнабай з прайграўшымі ў чвэрцьфінале плэй-оф згулялі двухкругавы турнір у Першай Лізе.
Па выніку Эдуард Куратнік быў першым, Міхаіл Чарнабай другім, Андрэй Акінфін пры роўнай колькасці ачкоў, але па асабістых сустрэчах абышоў Аляксея Краўчанку. Аляксандр Шыркавец стаў пятым, замкнуў табліцу Аляксандр Авін.
У паўфінале Вышэйшай Лігі сустрэліся два Аляксандры: Бартош і Далгоў. Першы павёў 2:0 у серыі, але другі ўзяў усе наступныя чатыры матчы. У выніку Далгоў у фінале. Мацвей Шыркавец абыграў Уладзіміра Сліжа 4:0.
У матчы за трэцяе месца Аляксандр Бартош гуляў з Уладзімірам Сліжом. Калолі адзін аднаго па чарзе, дайшоўшы да нічыі 2:2 у серыі да трох перамог. У пятай вырашальнай партыі авертайм. Пераможную шайбу забіў Аляксандр Бартош, але ў сваю браму! Што можа быць крыўдней такога матчбола...
Фінал абяцаў быць вельмі цікавым.
Такім і апынуўся: нервовым, асцярожным і вельмі напружаным. Першыя два матчы Аляксандр Далгоў не мог падабраць ключ да абароны Мацвея. А вось Мацвей наадварот, нашаму лепшаму абаронцу забіваў больш. Затым трэцюю партыю Аляксандр узяў у авертайме. За ёй рушыла ўслед яшчэ адна выйгрышная Сашам партыя і ўжо нічыя 2:2. У пятым матчы авертайм, поспех на баку Мацвея. Шостая партыя апынулася вырашальнай: з мінімальнай перавагай Мацвей давёў матч да пераможнага канца.
Віншуем пераможцаў з медалямі, і ўсіх ўдзельнікаў з пачаткам сезона!
Усё ж такі за лета мы ўсе засумавалі па настольным хакеі!!
Вельмі радасна бачыць твары ўсіх вас!
P.S. Медалі Першай лігі вернуцца!)
А 28 верасня будзем праводзіць камандны турнір імя Аляксандра Асядоўскага. Закасвайце рукавы, сябры, рыхтуйце форму і каманды да гульні!!