• Pусский (RU)
  • О нас
  • Джинглы
  • Пресса
  • Контакты
  • Зарегистрироваться
  • Войти

Настольный хоккей
  • ГЛАВНАЯ
  • Всё о настольном хоккее
    • История настольного хоккея
    • Правила настольного хоккея
    • Терминология НХ
  • Наши игроки
  • Регламент турниров
  • Фото и видео
    • Видео
    • Фото
  • Календарь сезона
  • BELARUS OPEN 49

  • Белорусские турниры 154

  • Чемпионат мира 32

  • Чемпионат Европы 3

  • Мировой тур 16

  • У наших друзей 7

  • Наши в НХЛ 15

  • Личности НХ 12

  • Зал славы белорусского НХ 39

  • История белорусского НХ 10

  • Итоги сезона 99

  • РЕЙТИНГ ОЧБ 14

  • Анонсы 25

  • Матч дня 9

  • Другие 12

Кто на сайте

Сейчас на сайте 95 гостей и нет пользователей

3 ЭТАП СЕЗОНА!

Информация о материале
Категория: Белорусские турниры
Опубликовано: 01 ноября 2024

3 этап гэтага сезона сабраў усяго дзясятак удзельнікаў. Радуе тое, што паўторна наведаў турнір наш навічок - Іван Гілевіч. Яго не збянтэжыла тое, што на мінулым чэмпіянаце ён вельмі часта вынімаў шайбы з варот, не засмуціла розніца ў класе і пакуль абсалютна расплывісты небасхіл хуткасці спасціжэння азоў нахока. Дай Бог, каб стойкасці і цярпення, уседлівасці і рызыкі яму хапіла на бліжэйшыя гады. А раней вынік і не прыйдзе). Аня Сліж пад кіраўніцтвам таты таксама далучылася да групы прафесіяналаў. Хоць, забягаючы наперад, скажам, што Анюта да канца кругавога этапу засмуткавала ад бязвыйгрышных матчаў. А звыклыя ўсмешка і азарт змяніліся на сумнае і тужлівае дагульванне матчаў... Ці патрэбен ўсё ж менавіта такі хакей дзецям?...

Астатняя васьмёрка сёння білася не на жыццё, а на смерць. А як жа інакш, бо ўпершыню мы зрабілі такі рэгламент, калі па выніках кругавога этапу ў плэй-оф трапляе толькі чацвёрка гульцоў. Другая чацвёрка разыгрывае медалі Першай лігі і таксама ў серыях. Таму матывацыя сёння была асаблівай.

Пасля згуляных 18-ці тураў лідарам кругавога этапу апынуўся Аляксандр Далгоў з 28-ю ачкамі. Другім стаў Мацвей Шыркавец з 26-ю. Трэцяе месца заняў Андрэй Акінфін з 25-ю. Замкнуў чацвёрку шчасліўчыкаў Эдуард Куратнік з 24-я ачкамі.

Ачка не хапіла Аляксандру Бартошу, ён стаў 5-ым, шосты радок у табліцы заняў Уладзімір Сліж з 19-ю ачкамі. Сёмы - Аляксандр Шыркавец, замкнуў васьмёрку Аляксей Краўчанка. У іх з Аляксандрам аднолькавыя паказчыкі па ачках, але за кошт асабістых сустрэч Аляксандр апынуўся вышэй. Іван з Аняй сваё адыгралі і далей назіралі за гульнямі ў лігах.

У першым паўфінале Першай лігі сышліся Аляксандр Бартош і Аляксей Краўчанка. Тут 4:0.

Калі ў першай пары барацьбы было не сказаць, што шмат, то ў пары Уладзімір Сліж - Аляксандр Шыркавец усё было значна гарачэй. Усе мы памятаем, якую гульню прадэманстраваў Аляксандр на мінулым турніры. Сёння на кругавым этапе ён не паказаў той выніковасці, а вось у гэтай серыі зноў змог усіх здзівіць. Абыграў Валодзю ў першым матчы 5:2, у другім Валодзя адыграўся толькі ў авертайме, трэці матч - і зноў авертайм, але цяпер ужо за Аляксандрам. Чацвёрты матч - чарговы авертайм, зараз перамогу вырывае Уладзімір. Пяты матч - Уладзімір упэўнена перамагае 3:0. У шостым Аляксандр абгульвае Уладзіміра 3:2. Вырашальны матч глядзелі ўсе. Старанні Валодзі былі разбітыя аб абарону Аляксандра, які не даў забіць сабе ні разу, а сам змог аднойчы ўразіць вароты.

Аляксандра Шыркаўца можна павіншаваць з першай сапраўднай і валявой пераможнай серыяй с моцным супернікам. Тым больш, што яшчэ пару дзён таму Аляксандру аднаўлялі сардэчны рытм дэфібрылятарам у рэанімацыі медыцынскай установы. Але прэмію цяпер свайму супрацоўніку прыйдзецца выплаціць добрую!)

Потым у матчы за бронзу Першай лігі Лёша Краўчанка абыграў Валодзю 3:1, які, як мне здалося, страціў усякую матывацыю. Аляксандр Бартош абыграў цёзку Шыркаўца - 4:1.

Прызёры Першай лігі:

 

Вяртаючыся да тэмы прэмій нельга не спыніцца на яшчэ адным матчы сваіх калегаў (хоць тут цалкам маглі стаяць на коне і адгулы)).

У паўфінале Вышэйшай лігі сустракаліся паміж сабой калегі па цэху і камандзе - Аляксандр Далгоў і Эдуард Куратнік. Якая ж там была барацьба! Надвор'е, аўтамабілі, мацыклеты, гаражы і нерухомасць - столькі розных тэм было паднята за кубкам гарбаты падчас гэтай серыі... Карацей - 0:4 і... адгул у кішэні (а можа яшчэ і прэмія).

А зусім побач Мацвей Шыркавец па-сапраўднаму зламаў супраціў Андрэя Акінфіна - 4:0.

У матчы за 3 месца Аляксандр Далгоў усё ж вырашыў згуляць у хакей. Не без працы, з мінімальнай перавагай у кожным матчы, але абыграў даволі ўдала выступаючага сёння Андрэя Акінфіна - 3:1.

Даўно Эдуард не сустракаўся ў фінале з Мацвеем.

Эдуард узяў першы матч, затым яшчэ 2 і абодва ў авертаймах. Але Мацвей умее збірацца, у чацвёртым ён адыгрывае розніцу, перамогшы ўсухую - 5:0. Затым бярэ яшчэ адзін пераможны матч з мінімальнай перавагай, потым яшчэ матч ён вырывае ў авертайме, зраўняўшы лік у серыі. Але Эдуард ўмее збірацца ані не горш. І ў вырашальным матчы, сабраўшы волю і сілы ў кулак, ён усё ж давёў лік да пераможнага - 5:2. 

Прызёры Вышэйшай лігі:

 

4-ы этап будзе праходзіць 30 лістапада.

Нагадаю ўсім аматарам настольнага хакея, што менавіта 30 лістапада 2013 года прайшоў першы турнір па настольным хакеі, які паклаў пачатак нашай з вамі ўжо 11-ці гадовай гісторыі!

Да сустрэчы, сябры!

Трэба пастарацца ўсім быць, свята ж!

Баннер материала
  • Назад
  • Вперед

Рейтинги

Обновленный рейтинг BLR

Рейтинг ITHF

Общий турнирный зачет сезона

Календарь ЛНХБ 2021/22

 

31.08.2019 – 1) КОМАНДНЫЙ КУБОК МИНСКА "УБОЙНЫЙ СЕЗОН-5"; 2) ОЧБ #1

21.09.2019 – ОЧБ #2

26.10.2019 – ОЧБ #3

23.11.2019 – ОЧБ #4

28.12.2019 – ОЧБ #5

25.01.2020 – ОЧБ #6

22.02.2020 – BELARUS OPEN

28.03.2020 – ОЧБ #7

18.04.2020 – 1) 3-й КУБОК РЕКТОРА; 2) MINSK CUP-2020

23.05.2020 – MINSK MASTERS

30.05.2020 –  SWEDISH DAY in MINSK

Группа в ВК

afisha-msk.ru
Баннер боковой
  • Главная /
  • Итоги сезона /
  • ВЫНІКІ СЕЗОНА 2023 - 2024

Популярные новости недели

КУБОК РЕКТОРА БГУ: ФСК -- ЧЕМПИОН, МЕХМАТ -- СТАР, РАФ -- СУПЕРСТАР

19 мая в спортивном зале филологического факультета БГУ были определены самые «хоккейные»...

Подробнее...

ПЕРВАЯ СЕКЦИЯ НАСТОЛЬНОГО ХОККЕЯ -- В ГИМНАЗИИ № 11 г. МИНСКА

Дата 18 ноября 2017 года уже вошла в историю белорусского НХ как дата, когда впервые в нашей стране в ГИМНАЗИИ...

Подробнее...

ЛИЧНОСТИ ЛНХБ: АЛЕКСАНДР ОСЕДОВСКИЙ (ИНТЕРВЬЮ + КАРТИНЫ)

ВЕЧНАЯ СЛАВА   Давно хотел проинтервьюировать САШУ ОСЕДОВСКОГО... Человека необычного, творческого, а значит, неординарного. Да тут...

Подробнее...

И БЕЛАРУСБАНК ИГРАЕТ В НАХОК!!

Начну с комплимента руководству БЕЛАРУСБАНКА: в Банке работают очень симпатичные и талантливые...

Подробнее...

НИКОЛАЙ КРЫЛОВ... 48 ЛЕТ В ХОККЕЕ...

Одному из родоначальников и фанатов настольного хоккея в Беларуси -- нашему ШВЕДУ -- НИКОЛАЮ КРЫЛОВУ...

Подробнее...

ОТСТОЯЛИ! МОГУЧИЕ РЕЙНДЖЕРЫ -- ЧЕМПИОНЫ БЕЛАРУСИ В КОМАНДНОМ ЗАЧЕТЕ

Сравните две фотографии и найдите хотя бы одно принципиальное отличие… Речь не идет о том, во что...

Подробнее...

ШВЕЦИЯ -- ФИНЛЯНДИЯ 1:0. ПРАЗДНИК НАХОКА НА ДНЕ ШВЕЦИИ В МИНСКЕ

Для белорусских нахокеров День Швеции в Минске начался в 12.30. Примерно в это время мы прибыли на...

Подробнее...

SWEDISH DAY CUP НА ДНЕ ШВЕЦИИ В МИНСКЕ

Пока детишки с мамами и папами присматривались к НХ и доламывали выставленные на всеобщее...

Подробнее...

СЕРИЯ В НА MINSK CUP 2017

ЯРОСЛАВ, АРТЕМИЙ И МИХАИЛ -- ПОБЕДИТЕЛИ MINSK CUP JUNIORS   Вопрос о победителем ДЕТСКОГО КУБКА МИНСКА (27/05/2017) продержался...

Подробнее...

ПЯТЫЙ ОЧБ СЕЗОНА: ПРИВЕТ, ХОРВАТИЯ! И ТРЕТИЙ ДВУХТЫСЯЧНИК БЕЛОРУССКОГО НХ

Вот и завершился пятый этап ОЧБ сезона 2016/17. Результаты оказались непредсказуемыми и несколько...

Подробнее...

СТАРТОВАЛА СЕРИЯ В

Во время проведения 4-ого этапа ОТКРЫТОГО ЧЕМПИОНАТА БЕЛАРУСИ по НХ сезона 2016-2017 (25.03.2017)...

Подробнее...

ФОТОАЛЬБОМ BELARUS OPEN-2017 ВАДИМА СИТНИКОВА / КУРСК

Спасибо огромное Вадиму Ситникову за его фотоискусство. Просматривая фото Вадима, Вы еще раз...

Подробнее...

THE SHOW MUST GO ON

ПЕРВЫЙ БЕЛОРУССКИЙ Этап Мирового Тура не стал комом... Светлые чувства от хорошо проведенного...

Подробнее...

ТРИУМФАТОРЫ BELARUS OPEN-2017

Победителями первого БЕЛАРУСЬ ОУПЭН стали: 1. Янис Галузо (Россия / Санкт-Петербург); 2. Евгений Матанцев...

Подробнее...

BELARUS OPEN-2017. WELCOME!!!

25 февраля 2017 года в Минске впервые в истории белорусского НХ-движения будет проведен турнир...

Подробнее...

THE OFFICIAL PAGE OF WORLD TABLE HOCKEY TOUR – BELARUS OPEN-2017

Welcome you to the official page of BELARUS OPEN-2017, the stage of World Table Hockey Tour!  1st...

Подробнее...

МЕСТО ПРОВЕДЕНИЯ BELARUS OPEN-2017

 Самый престижный и представительный белорусский турнир BELARUS OPEN (уровень турнира – WTHT)...

Подробнее...

ПЕРВЫЙ СЕМЕЙНЫЙ НОВОГОДНИЙ ТУРНИР ПО НХ

ЛНХБ совместно с ХК Динамо Минск провела 29 декабря 2016 года в фан-доме минского Динамо в ТЦ...

Подробнее...

BELARUS OPEN-2017 / ПРЕСС-РЕЛИЗ

25 февраля 2017 года в Минске впервые в истории белорусского НХ-движения будет проведен турнир...

Подробнее...

ГЕРОИЧЕСКИЙ ЭПОС. ГЛАВА IV. КОМАНДНЫЙ КУБОК МИНСКА МОВА CUP

В четвертой главе ГЕРОИЧЕСКОГО ЭПОСА БЕЛОРУССКОГО НХ-ДВИЖЕНИЯ вспомним, как проходил Второй...

Подробнее...

ГЕРОИЧЕСКИЙ ЭПОС. ГЛАВА V. ТЕЛЕВИЗИОННЫЙ ПРОЕКТ УБОЙНЫЙ СЕЗОН-1

Мы помним, как всё начиналось... В общих чертах да. Не секрет, что с годами стираются звуки,...

Подробнее...

РИЖСКИЙ БАЛЬЗАМ НА ДУШУ

Кубок Риги -- турнир с большими традициями и славной историей. Нынешний RIGA CUP -- 18-й!! По...

Подробнее...

ГЕРОИЧЕСКИЙ ЭПОС. ГЛАВА I. БЕЛАРУСЬ vs. ЛИТВА 12 : 11

Чемпионат Европы в Таллинне. Вторая лига Open Teams. Матч БЕЛАРУСЬ -- ЛИТВА... Этот матч -- уже история....

Подробнее...

ТОП-20 БЕЛОРУССКОГО НХ

АНДРЕЙ КНЯЗЮК (Новополоцк) –1BLR / 421 ITHF; 2.800BLR / 1.976ITHF Игрок национальной сборной. Участник...

Подробнее...

© 2025 Настольный хоккей

  • О нас
  • Наши контакты
  • .
jtemplate.ru - free extensions Joomla
Go Top

Вход на сайт

  • Регистрация
  • Забыли логин?
  • Забыли пароль?
Настольный хоккей
  • ГЛАВНАЯ
  • Всё о настольном хоккее
    • История настольного хоккея
    • Правила настольного хоккея
    • Терминология НХ
  • Наши игроки
  • Регламент турниров
  • Фото и видео
    • Видео
    • Фото
  • Календарь сезона