• Pусский (RU)
  • О нас
  • Джинглы
  • Пресса
  • Контакты
  • Зарегистрироваться
  • Войти

Настольный хоккей
  • ГЛАВНАЯ
  • Всё о настольном хоккее
    • История настольного хоккея
    • Правила настольного хоккея
    • Терминология НХ
  • Наши игроки
  • Регламент турниров
  • Фото и видео
    • Видео
    • Фото
  • Календарь сезона
  • BELARUS OPEN 49

  • Белорусские турниры 154

  • Чемпионат мира 32

  • Чемпионат Европы 3

  • Мировой тур 16

  • У наших друзей 7

  • Наши в НХЛ 15

  • Личности НХ 12

  • Зал славы белорусского НХ 39

  • История белорусского НХ 10

  • Итоги сезона 99

  • РЕЙТИНГ ОЧБ 14

  • Анонсы 25

  • Матч дня 9

  • Другие 12

Кто на сайте

Сейчас на сайте 94 гостя и нет пользователей

ВЫНІКІ СЕЗОНА 2023 - 2024

Информация о материале
Категория: Итоги сезона
Опубликовано: 04 сентября 2024

Чарговы, адзінаццаты па ліку сезон у Лізе настольнага хакея Беларусі завяршыўся. 

Падвядзем яго вынікі. 

З нашых больш-менш пастаянных удзельнікаў сёлета ў Вышэйшай Лізе гулялі 16 чалавек. Вельмі шкада, што чацвёра з іх усё радзей і радзей наведваюць нашы турніры. Наш дарагі сябар з Віцебска Леанід Лысенка сёлета паўдзельнічаў усяго толькі ў дзвух турнірах.

Наш ветэран з Наваполацка Андрэй Князюк паўдзельнічаў у трох. Віталь Собаль і Сяргей Важнік наведалі таксама па тры турніры, хоць абодва знаходзяцца ў Мінску і маглі б часцей гэта рабіць). Вынікі гульні гэтай чацвёркі, вядома ж, мы не можам улічваць, бо для вызначэння выніковага месца неабходна прыняць удзел у 2/3 турніраў сезона. Але можна адназначна сказаць, будзь гэтыя хлопцы ў гульні, яны ўсе без выключэння маглі б пазмагацца за месцы ў сярэдзіне турнірнай табліцы, а то і за прызавыя месцы!

Пачнем наш агляд знізу турнірнай табліцы. 

12 месца - Віталь Куратнік, 1554 ачкі.

Віталь гуляе ў настольны хакей з самага першага года існавання Лігі. У многіх турнірах ён праходзіў у зону плэй-оф. Вельмі нязручны і няўступлівы супернік для многіх гульцоў за кошт сваёй любові да пасіўнай абароны, якую многія не могуць пераадолець за пяціхвілінны адрэзак матчу. Пры гэтым усе галы, якія забівае Віталь, забітыя дзвума спосабамі: альбо правым нападаючым, альбо цалкам выпадкова на адскоках або рыкашэтах. Вядома, гэта часам дапамагае, але на працяглым адрэзку гэта не з'яўляецца палачкай-ратавалачкай. Хочацца пажадаць Віталю асваення новых прыёмаў!!

11 месца - Аляксандр Шыркавец, 1614 ачкоў (+60 ад папярэдняга).

Аляксандр таксама ў некалькіх турнірах праходзіў у зону плэй-оф, але далей гэтага этапу падняцца не атрымлівалася. Глейкая і павольная гульня Аляксандра часам ратуе і дапамагае яму, асабліва калі ён вядзе ў ліку, але часцей менавіта яна яму і перашкаджае. Трошкі не хапае хуткасці і нечаканасці ў вырашэнні пытанняў. Хоць за гэты сезон Аляксандр асвоіў парачку цікавых прыёмаў, якія актыўна спрабуе выкарыстаць у гульні.

10 месца - Міхаіл Чарнабай, 1623 ачкі (+9 ад папярэдняга).

Міхаілу перашкодзіла толькі адно - катастрафічная занятасць і недахоп "хакейнага" часу. Дагульвай Міша ўсе турніры, ён быў бы значна вышэй па выніковым месцы. Выдатныя какосы, выхады - гэта тое, чым Міша бярэ верх у сваіх матчах. 

9 месца - Аляксей Краўчанка, 1736 ачкоў (+113 ).

Можна назваць гэты сезон правальным у кар'еры Аляксея. 5 месца - лепшы вынік на этапах гэтага сезону, хоць у папярэднія сезоны ў Лёшы атрымлівалася быць у прызёрах. Але нельга не адзначыць цікавага факту: на ўсіх расейскіх турнірах без выключэння Аляксей займае больш высокія месцы адносна свайго пасеву, а часам і вышэй лідараў Беларускага нахока. Толькі ў гэтым сезоне ён з'ездзіў да нашых суседзяў тройчы. Нешта дапамагае Аляксею ў Расеі разняволіцца і паказваць той хакей, на які ён сапраўды здольны. Пры ўсіх яго тэхнічных дадзеных ён проста абавязаны гуляць значна больш эфектыўна!

8 месца - Аляксандр Авін, 1754 ачкі (+18).

Прафесія псіхолага сапраўды выдатна дапамагае ў настольным хакеі. 

Аляксандр праяўляе напорыстасць, нечаканасць і крайнюю сабранасць у матчах. У гэтым сезоне ён часцяком уваходзіў у плэй-оф. Двойчы па выніку турніру ён займаў 5 месца, аднойчы 6, і двойчы 8-ыя месцы.

7 месца - Вадзім Крыніцкі, 1857 ачкоў (+103).

Гэты сезон для Вадзіма атрымаўся больш эфектыўным, чым папярэднія. Чаго варты фінал апошняга этапу, калі Вадзім апынуўся за крок ад першага месца. Менавіта ў гэтым сезоне Вадзіму ўдалося трапіць у тройку прызёраў этапу. Аднойчы ён быў чацвёртым, двойчы пятым і двойчы шостым па выніках этапаў. 

6 месца - Андрэй Акінфін, 1858 ачкоў (+1).

Ўсяго адно ачко, а як часам шмат яно можа вырашыць! Імгненная рэакцыя і тэхнічнае выкананне - козыры Андрэя. За кошт гэтых карт многія матчы застаюцца за ім. Часам не хапае стабільнасці на кругавым этапе, але потым у плэй-оф ён часцяком наганяе выпушчанае.

У цэлым Андрэй гэты сезон мог бы адыграць лепш! Двойчы браў кубак за 3 месца, двойчы спыняўся за крок ад гэтага самага трэцяга месца, двойчы быў 6-ым.

5 месца - Уладзімір Сліж, 1980 ачкоў (+122).

Валодзя даволі ўпэўнена правёў гэты сезон. Сабраў шмат кубкаў: 2 за другое месца, 2 за трэцяе, двойчы быў чацвёртым па выніку этапаў. Самы эмацыйна разняволены гулец нашай кампаніі! Мабыць, гэта яму выдатна дапамагае. Ды і ўсім нам гуляць, калі ёсць Валодзя, шчыра кажучы, весялей і радасней!

4 месца - Аляксандр Далгоў, 2017 ачкоў (+37).

З улікам таго, што Саша ўсяго толькі аднойчы быў у прызах на нашых этапах, але 2-га месца на Scorpion Gnand Prix хапіла, каб казыраць заробленымі там ачкамі і абагнаць тых, хто выступаў больш паспяхова на ўсе астатніх этапах. Двойчы ў матчах саступаў трэцяе месца ў плэй-оф супернікам.

І, вядома, дагульвай ён усе этапы, Саша адназначна змагаўся б за першае месца ў чэмпіёнскай гонцы, у яго ўсё для гэтага ёсць! Не хапае аднаго - вольнага часу! І, напэўна, ледзь-ледзь спартыўнай матывацыі!

3 месца - Эдуард Куратнік, 2045 ачкоў (+28).

Вельмі стабільны гулец. Але ў гэтым сезоне кубкавыя месцы на этапах не такія пастаянныя, як у мінулым, дзе Эдуард быў у прызах на кожным этапе. У гэтым сезоне ён двойчы першы, аднойчы другі і двойчы трэці. Пастаянны ўдзельнік турніраў у Расіі, і выступае ён там вельмі нядрэнна!

2 месца - Аляксандр Бартош, 2119 ачкоў (+74).

Па выніках гэтага года ў Аляксандра таксама назіраецца спад. Двойчы 1-ы, двойчы 2-ой, двойчы 3 трэці. Тым не менш, упэўненная гульня нікуды не дзелася, яна ідзе разам з ім.

Падабраліся мы да лідэра гэтага сезону, якому ў папярэднія 2 сезоны крыху не шанцавала зусім ледзь-ледзь. У гэтым сезоне ён адыграў свае пазіцыі і, можна сказаць, упэўнена падняў над галавой кубак пераможцы, абсалютна заслужана, па ўсіх артыкулах!

Чэмпіён сезона - Мацвей Шыркавец, 2163 ачкі (+44).

Чатыры разы быў першым па выніку этапаў і двойчы другім! Чэмпіёнская гульня без сумневу!

І яшчэ па выніку сезона мы ўручаем прыз Нязломная сцяна. Гэта прыз імя нашага добрага старога аматара гэтай гульні, якога, на жаль, з намі няма - Мікалая Крылова. Атрымлівае гэты прыз гулец, чые вароты заставаліся сухімі часцей, чым у іншых. 

Сёлета прыз дастаецца Аляксандру Бартошу, які на крок апярэдзіў Аляксандра Далгова. Згуляй Аляксандр Далгоў паўнавартасна апошні турнір з парачкай сухароў (а ён гэта ўмее вельмі добра), забраў бы прыз менавіта ён. Гэта, дарэчы, пра занятасць і матывацыю).

Віншуем усіх з заканчэннем сезону! 

Хочацца пажадаць кожнаму з хлопцаў аднаго - гуляць у настольны хакей, гуляць заўтра лепш, чым ён гуляў ўчора!

Асвойвайце новыя прыёмы, актыўна і больш упэўнена ўжывайце іх на практыцы, і вы самі заўважыце, як над вашай галавой будзе падымацца чэмпіёнскі кубак!!

Да сустрэчы ў новым сезоне!

З радасцю будзем чакаць усіх неабыякавых да гэтай гульні на кожным этапе!!

Баннер материала
  • Вперед

Рейтинги

Обновленный рейтинг BLR

Рейтинг ITHF

Общий турнирный зачет сезона

Календарь ЛНХБ 2021/22

 

31.08.2019 – 1) КОМАНДНЫЙ КУБОК МИНСКА "УБОЙНЫЙ СЕЗОН-5"; 2) ОЧБ #1

21.09.2019 – ОЧБ #2

26.10.2019 – ОЧБ #3

23.11.2019 – ОЧБ #4

28.12.2019 – ОЧБ #5

25.01.2020 – ОЧБ #6

22.02.2020 – BELARUS OPEN

28.03.2020 – ОЧБ #7

18.04.2020 – 1) 3-й КУБОК РЕКТОРА; 2) MINSK CUP-2020

23.05.2020 – MINSK MASTERS

30.05.2020 –  SWEDISH DAY in MINSK

Группа в ВК

afisha-msk.ru
Баннер боковой
  • Главная /
  • Итоги сезона /
  • ВЫНІКІ СЕЗОНА 2023 - 2024

Популярные новости недели

КУБОК РЕКТОРА БГУ: ФСК -- ЧЕМПИОН, МЕХМАТ -- СТАР, РАФ -- СУПЕРСТАР

19 мая в спортивном зале филологического факультета БГУ были определены самые «хоккейные»...

Подробнее...

ПЕРВАЯ СЕКЦИЯ НАСТОЛЬНОГО ХОККЕЯ -- В ГИМНАЗИИ № 11 г. МИНСКА

Дата 18 ноября 2017 года уже вошла в историю белорусского НХ как дата, когда впервые в нашей стране в ГИМНАЗИИ...

Подробнее...

ЛИЧНОСТИ ЛНХБ: АЛЕКСАНДР ОСЕДОВСКИЙ (ИНТЕРВЬЮ + КАРТИНЫ)

ВЕЧНАЯ СЛАВА   Давно хотел проинтервьюировать САШУ ОСЕДОВСКОГО... Человека необычного, творческого, а значит, неординарного. Да тут...

Подробнее...

И БЕЛАРУСБАНК ИГРАЕТ В НАХОК!!

Начну с комплимента руководству БЕЛАРУСБАНКА: в Банке работают очень симпатичные и талантливые...

Подробнее...

НИКОЛАЙ КРЫЛОВ... 48 ЛЕТ В ХОККЕЕ...

Одному из родоначальников и фанатов настольного хоккея в Беларуси -- нашему ШВЕДУ -- НИКОЛАЮ КРЫЛОВУ...

Подробнее...

ОТСТОЯЛИ! МОГУЧИЕ РЕЙНДЖЕРЫ -- ЧЕМПИОНЫ БЕЛАРУСИ В КОМАНДНОМ ЗАЧЕТЕ

Сравните две фотографии и найдите хотя бы одно принципиальное отличие… Речь не идет о том, во что...

Подробнее...

ШВЕЦИЯ -- ФИНЛЯНДИЯ 1:0. ПРАЗДНИК НАХОКА НА ДНЕ ШВЕЦИИ В МИНСКЕ

Для белорусских нахокеров День Швеции в Минске начался в 12.30. Примерно в это время мы прибыли на...

Подробнее...

SWEDISH DAY CUP НА ДНЕ ШВЕЦИИ В МИНСКЕ

Пока детишки с мамами и папами присматривались к НХ и доламывали выставленные на всеобщее...

Подробнее...

СЕРИЯ В НА MINSK CUP 2017

ЯРОСЛАВ, АРТЕМИЙ И МИХАИЛ -- ПОБЕДИТЕЛИ MINSK CUP JUNIORS   Вопрос о победителем ДЕТСКОГО КУБКА МИНСКА (27/05/2017) продержался...

Подробнее...

ПЯТЫЙ ОЧБ СЕЗОНА: ПРИВЕТ, ХОРВАТИЯ! И ТРЕТИЙ ДВУХТЫСЯЧНИК БЕЛОРУССКОГО НХ

Вот и завершился пятый этап ОЧБ сезона 2016/17. Результаты оказались непредсказуемыми и несколько...

Подробнее...

СТАРТОВАЛА СЕРИЯ В

Во время проведения 4-ого этапа ОТКРЫТОГО ЧЕМПИОНАТА БЕЛАРУСИ по НХ сезона 2016-2017 (25.03.2017)...

Подробнее...

ФОТОАЛЬБОМ BELARUS OPEN-2017 ВАДИМА СИТНИКОВА / КУРСК

Спасибо огромное Вадиму Ситникову за его фотоискусство. Просматривая фото Вадима, Вы еще раз...

Подробнее...

THE SHOW MUST GO ON

ПЕРВЫЙ БЕЛОРУССКИЙ Этап Мирового Тура не стал комом... Светлые чувства от хорошо проведенного...

Подробнее...

ТРИУМФАТОРЫ BELARUS OPEN-2017

Победителями первого БЕЛАРУСЬ ОУПЭН стали: 1. Янис Галузо (Россия / Санкт-Петербург); 2. Евгений Матанцев...

Подробнее...

BELARUS OPEN-2017. WELCOME!!!

25 февраля 2017 года в Минске впервые в истории белорусского НХ-движения будет проведен турнир...

Подробнее...

THE OFFICIAL PAGE OF WORLD TABLE HOCKEY TOUR – BELARUS OPEN-2017

Welcome you to the official page of BELARUS OPEN-2017, the stage of World Table Hockey Tour!  1st...

Подробнее...

МЕСТО ПРОВЕДЕНИЯ BELARUS OPEN-2017

 Самый престижный и представительный белорусский турнир BELARUS OPEN (уровень турнира – WTHT)...

Подробнее...

ПЕРВЫЙ СЕМЕЙНЫЙ НОВОГОДНИЙ ТУРНИР ПО НХ

ЛНХБ совместно с ХК Динамо Минск провела 29 декабря 2016 года в фан-доме минского Динамо в ТЦ...

Подробнее...

BELARUS OPEN-2017 / ПРЕСС-РЕЛИЗ

25 февраля 2017 года в Минске впервые в истории белорусского НХ-движения будет проведен турнир...

Подробнее...

ГЕРОИЧЕСКИЙ ЭПОС. ГЛАВА IV. КОМАНДНЫЙ КУБОК МИНСКА МОВА CUP

В четвертой главе ГЕРОИЧЕСКОГО ЭПОСА БЕЛОРУССКОГО НХ-ДВИЖЕНИЯ вспомним, как проходил Второй...

Подробнее...

ГЕРОИЧЕСКИЙ ЭПОС. ГЛАВА V. ТЕЛЕВИЗИОННЫЙ ПРОЕКТ УБОЙНЫЙ СЕЗОН-1

Мы помним, как всё начиналось... В общих чертах да. Не секрет, что с годами стираются звуки,...

Подробнее...

РИЖСКИЙ БАЛЬЗАМ НА ДУШУ

Кубок Риги -- турнир с большими традициями и славной историей. Нынешний RIGA CUP -- 18-й!! По...

Подробнее...

ГЕРОИЧЕСКИЙ ЭПОС. ГЛАВА I. БЕЛАРУСЬ vs. ЛИТВА 12 : 11

Чемпионат Европы в Таллинне. Вторая лига Open Teams. Матч БЕЛАРУСЬ -- ЛИТВА... Этот матч -- уже история....

Подробнее...

ТОП-20 БЕЛОРУССКОГО НХ

АНДРЕЙ КНЯЗЮК (Новополоцк) –1BLR / 421 ITHF; 2.800BLR / 1.976ITHF Игрок национальной сборной. Участник...

Подробнее...

© 2025 Настольный хоккей

  • О нас
  • Наши контакты
  • .
jtemplate.ru - free extensions Joomla
Go Top

Вход на сайт

  • Регистрация
  • Забыли логин?
  • Забыли пароль?
Настольный хоккей
  • ГЛАВНАЯ
  • Всё о настольном хоккее
    • История настольного хоккея
    • Правила настольного хоккея
    • Терминология НХ
  • Наши игроки
  • Регламент турниров
  • Фото и видео
    • Видео
    • Фото
  • Календарь сезона