Марознай зімовай раніцай аматары нх сабраліся для ўдзелу ў чацвёртым АЧБ. Снежаньскі час, як заўсёды, уносіць свае карэктывы: пераднавагоднія карпаратывы і актывізацыя вірусаў пазбаўляюць магчымасці пагуляць многіх нашых хлопцаў.
Як ніколі актыўна сабраліся пачаткоўцы ў Лізе Б, іх было шасцёра.
Упершыню прынялі ўдзел Уладзімір Масленнікаў і яго сын Цімур.
Павел і Андрэй Піскуновы, Георгій Чаранько і Аляксандр Камарэўцаў ужо гулялі на нашых турнірах.
Нашы пачаткоўцы былі з гульнявым вопытам, і па выніку кругавога этапу абодва апынуліся ў тройцы. На жаль, у Цімура падскочыла тэмпература, і абодвум прыйшлося зняцца з турніру. Але былі ўсе падставы, што тата з сынам возьмуць сёння медалі.
А медалі ўсё ж знайшлі сваіх герояў. У плэй-оф прайшла астатняя чацвёрка. У паўфінале Павел Піскуноў гуляў з Аляксандрам Камарэўцавым, у серыі да дзвюх перамог лепшым быў Павел. Пры гэтым не прапусціўшы ад суперніка ніводнай шайбы ў свае вароты. Андрэй Піскуноў за выхад у фінал змагаўся з Георгіем Чаранько. І таксама ў дзвюх паядынках Андрэй быў мацнейшы. У матчы за 3 месца сышліся Аляксандр і Георгій. Пасля першай паразы Георгій сабраўся і перамог Аляксандра ў наступных дзвюх партыях. Тата з сынам гулялі фінал.
Была вельмі напружаная гульня. У першай жа партыі гулялі авертайм доўга і напружана. Андрэй вырваў перамогу! У другой партыі ён таксама перамог. Прызёры лігі Б:
Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў!
Спадзяемся, што вы будзеце актыўна трэніравацца і далей будзеце ўдзельнічаць у нашых турнірах!
Вышэйшая ліга панесла сёння страты. Палова гульцоў не змагла прыняць удзел. Таму ў чэмпе гулялі 3 кругі. Вынік:
Здзівіў адзін. Аляксандр Шыркавец рабіў нешта няўяўнае, заняўшы 4 месца.
У плэй-оф гулялі ўсе, больш за тое, іграку, які заняў 1 месца, далі пуцёўку ў паўфінал без гульні. Астатнія за яе змагаліся.
Андрэй Акінфін абыграў Віталя Собаля 4:2.Аляксандр Бартош з такім жа лікам Аляксандра Авіна.
У пары Аляксандр Шыркавец - Аляксей Краўчанка было па-сапраўднаму горача. Аляксандр працягнуў сваю серыю непрадказальных вынікаў. Прайграючы паходу матчаў 1:3 давёў серыю да 3:3, пасля чаго сабраў вакол гульнявога стала ўсіх гледачоў не толькі вышэйшай лігі. У вырашальнай сёмай партыі ўтрымаў пераможны лік, пасля чаго кінуўся ў абдымкі свайго сына Мацвея.
Аляксандра можна павіншаваць: ён упершыню прайшоў пачатковы раўнд у серыі плэй-оф!
За 5-7 месцы згулялi кругавы турнiр. Тут Аляксандр Авiн перамог. Аляксей Краучанка сёння так и не знайшоу сваю гульню...
А далей Аляксандру прыйшлося змагацца менавіта з Мацвеем, там было без варыянтаў: 4:1 і Мацвей ідзе далей.
Заўсёды няўступлівы Андрэй Акінфін аказваў супраціў Аляксандру Бартошу. Пяць з шасці матчаў скончыліся з перавагай у адну шайбу пры роўнай гульні супернікаў. Аляксандр даціснуў 4:2.
У матчы за 3 месца Андрэй Акінфін без цяжкасцей абыграў Аляксандра Шыркаўца 3:0.
У фінале Мацвея супраць Аляксандра ініцыятыва была на баку першага. Мацвей выйграў тры матчы, затым Аляксандр адыграў два. Але, мабыць, сёння зоркі за Шчыркаўцоў! Шостую выйграў Мацвей.
Прызёры:
Чарговы зімовы этап падышоў да канца. Ён быў нешматлюдны, але сваю порцыю задавальнення ўдзельнікам ён, вядома ж, прынёс.
Гуляйце ў настольны хакей, сябры!!